Памятные и юбилейные даты июня

4 чэрвеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная гадзіна “Закліканы паэзіяй”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Васіля Зуёнка

Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццёвы шлях юбіляра, прадставіла самастойна падрыхтаваны біяграфічны буклет і кніжную выставу, якую ўпрыгожылі кнігі з аўтографамі В.Зуёнка чытачам Брылёўскай бібліятэкі. У выкананні Яўгена і Міхася Масіеўскіх, Аляксандры Івановай, Вікторыі Крэсавай і Дар’і Лыськовай прагучалі вершы юбіляра.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў расказаў пра сяброўскія сустрэчы з Васілём Васільевічам, пра працу над сумеснай песняй “Сцяжынка” і выканаў гэты твор. І ў чэрвеньскую прахалоду нетаропка і па-свойску паплылі зуёнкаўскія радкі:

На полі, як сусвет, — жытнёвы плёс.
Дарог няма тут, як і не было.
Віецца толькі, як загадка-лёс,
Узмежкам сцежка ў роднае сяло…

10 чэрвеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Даследчык народнай душы”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка і драматурга Аляксея Дударава. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццёвы лёс А.Дударава, які пачаўся ў вёсцы Кляны Дубровенскага раёна Віцебскай вобласці і яго творчасць, якая была звязана з літаратурай, тэатрам і драматургіяй.

Бібліятэкар прадставіла падрыхтаваны біяграфічны буклет і кніжную выставу, прысвечаныя творчасці А.Дударава, а ў выкананні Вікторыі Крэсавай і Дар’і Лыськовай прагучала сцэна з п’есы “Адцуранне”.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў расказаў пра гісторыю стварэння вядомага мастацкага фільма “Белыя росы”, сцэнарый да якога напісаў А.Дудараў. Удзельнікі сустрэчы з задавальненнем паглядзелі фрагмент гэтага фільма.

13 июня в Брылевской сельской библиотеке состоялся литературный час «Ни единого фальшивого слова», посвящённый 110-летию со дня рождения выдающегося советского поэта Александра Твардовского. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизни и особенностях творчества поэта. Отметила, что уже несколько поколений любителей поэзии с интересом и волнением читают и перечитывают «Василия Тёркина», «Дом у дороги», «За далью – даль», «Страну Муравию» и многое другое из творческого наследия поэта. Далее директор СДК Н.Яцков рассказал о скульптурной композиции Альберта Сергеева «Памятник Александру Твардовскому и Василию Тёркину» в г. Смоленске и предложил посмотреть видеофильм об истории создания этого памятника.

К юбилею поэта был подготовлен биографический буклет и оформлена тематическая книжная выставка, которую украсили номера «Нового мира» за 1953 г. – когда этим журналом руководил А.Твардовский. В исполнении Аллы Яцковой и Андрея Шипицина прозвучали стихотворение «Ленин и печник» и фрагмент поэмы «Страна Муравия». Завершил встречу просмотр короткометражного художественного фильма «Василий Тёркин» режиссёра Матвея Гобунова.

16 июня в Брылевской сельской библиотеке прошла литературно-музыкальная композиция «История одной любви», посвящённая 85-летию со дня рождения известной белорусской эстрадной певице, заслуженной артистке Белорусской ССР Нелли Богуславской. Библиотекарь Ю.Яцкова рассказала о жизненном и творческом пути певицы, о её песенном репертуаре. Директор Брылевского сельского Дома культуры Н.Яцков прочитал свои стихи, посвящённые Нелли Захаровне, рассказал о дружбе и творческом сотрудничестве с певицей, которая представляла их совместные песни «Я разумею» (на стихи Г.Буравкина), «Тумановы вечар» и «Мелодыя апошняга кахання» (на стихи А.Везицкой) на концертных площадках Республики Беларусь.

К юбилею была подготовлена выставка печатных изданий о творческой личности, музыкальных дисков, личных фотографий и автографов певицы.

Завершил встречу просмотр музыкальных видеоклипов с участием Нелли Богуславской и её супруга Измаила Капланова.

18 чэрвеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна “Руплівы сейбіт”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка Кузьмы Чорнага. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала, што жыццё і творчасць Кузьмы Чорнага (Мікалая Карлавіча Раманоўскага) з’явіліся адлюстраваннем тых вялікіх змен, якія адбываліся ў першай палове ХХ стагоддзя. Майстэрства слова і вобразнасці, сюжэтная дакладнасць, глыбіня пранікнення ў чалавечыя адносіны амаль як у Дастаеўскага – усё гэта прыцягвае ўвагу чытачоў, хвалюе і робіць творы пісьменніка сучаснымі, негледзячы на іх сталы ўзрост. Старонка Кузьмы Чорнага ў вялікай кнізе беларускай літаратуры будзе заўсёды чытацца.

Дырэктар Брылёўскага СДК М.Яцкоў распавёў пра змрочную старонку жыцця пісьменніка – арышт у 1938 годзе і 8-месячнае турэмнае зняволенне, якое суправаджалася вялікімі пакутамі, ад якіх К.Чорны так і не аправіўся да скону, пайшоўшы з жыцця ва ўзросце 44 гадоў.

Да юбілею пісьменніка бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і кніжную выставу, якую ўпрыгожылі рарытэтныя выданні твораў К.Чорнага 1940 – 1950-х гг.

Урыўкі з “Дзённіка” Кузьмы Чорнага прагучалі ў выкананні чытача бібліятэкі Андрэя Шыпіцына. Сустрэча завершылася праглядам відэафільма “Кузьма Чорны: злачынства і пакаранне беларускага Дастаеўскага”.

23 чэрвеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Пявучая душа Беларусі”, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццёвы шлях і творчасць паэта, пра яго любоў да роднай Беларусі. Далей прадставіла падрыхтаваны біяграфічны буклет і кніжную выстаўку, якую ўпрыгожылі паштоўка, напісаная Броўкам, і украінскае выданне рамана “Калі зліваюцца рэкі”, падпісанае аўтарам. 

У выкананні Андрэя Шыпіцына прагучалі вершы юбіляра, а завяршылася сустрэча праглядам відэафільма “Пятрусь Броўка: лірыка жыцця “вольнага” паэта”.

30 чэрвеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Я стану песняй”, прысвечаная 95-годдзю з дня нараджэння беларускай пісьменніцы Лідзіі Арабей. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала аб жыцці і творчасці пісьменніцы, чые творы і літаратурныя даследванні ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў падзяліўся ўспамінамі аб сустрэчах з Лідзіяй Львоўнай.

Прысутныя пазнаёмілі з падрыхтаваным да юбілею інфармацыйным буклетам і кніжнай выставай “Выдатная майстрыца слова”, дзе былі прадстаўлены таксама і кнігі з аўтографамі пісьменніцы. У выкананні Валерыі Мураўёвай прагучаў урывак з аповесці Л.Арабей “Мне трэба ехаць”.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *