Памятные и юбилейные даты апреля

2 апреля к 180-летию со дня рождения французского писателя Эмиля Золя библиотекарь Брылевской сельской библиотеки подготовила информационный буклет «Жизнь, которая никогда не останавливается» и ознакомила читателей с книжной выставкой, которую украсили три тома собрания сочинений писателя, выпущенного в России в 1897 – 1898 гг. ещё при жизни автора.

Да 100-гадовага юбілею вядомага беларускага пісьменніка, удзельніка Вялікай Айчынай вайны Аляксея Нічыпаравіча Карпюка бібліятэкар Брылёўскай сельскай бібліятэкі Юлія Яцкова падрыхтавала бібліяграфічны паказальнік “След на зямлі” і аформіла адпаведную кніжную выставу.

Напярэдадні 75-годдзя вялікай Перамогі наведвальнікі бібліятэкі знаёмяцца з творчасцю пісьменніка-франтавіка, маюць магчымасць даведацца пра тое, што Аляксей Нічыпаравіч геройскі ваяваў ў 756 стралковым палку, байцы якога ўзнялі сцяг Перамогі над Рэйхстагам, а камандзір палка палкоўнік Фёдар Зінчанка падпісаў узнагародны ліст і прадставіў да ордэна Айчынай вайны 2 ступені чырвонаармейца, наводчыка 76-мм пушкі Аляксея Карпюка – які пакіную свой непаўторны след на гэтай зямлі.

6 апреля к 100-летнему юбилею писателя-фантаста Айзека Азимова библиотекарь Брылевской сельской библиотеки Юлия Яцкова подготовила информационный буклет «Наш человек из будущего» и оформила книжную выставку «Есть многое на небе и земле», благодаря чему посетители библиотеки с интересом знакомятся с жизнью и творчеством нашего всемирно известного земляка (родился в 1920 году в местечке Петровичи Климовичского уезда Могилевской губернии и был назван Исааком в честь деда по матери).

14 красавіка споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння нашага земляка, таленавітага беларускага паэта Алеся Пруднікава, які ў сваіх творах без разваг развітваўся са старым гаротным сялянскім жыццём і з уздымам вітаў надыход новай савецкай індустрыяльнай эпохі. Да юбілею паэта біблітятэкар Брылёўскай сельскай бібліятэкі Юлія Яцкова падрыхтавала бібліяграфічны паказальнік “Зямныя зоры”, у якім найбольш поўна сабраны творы паэта, і аформіла тэматычную кніжную выставу, якая прыцягвае ўвагу наведвальнікаў бібліятэкі.

16 красавіка сваё 85-годдзе адзначыў Анатоль Клышка – вядомы беларускі празаік, журналіст, крытык, перакладчык, педагог, Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь. Самая галоўная праца жыцця А.Клышкі – вядомы дзясяткам пакаленняў беларусаў “Буквар”, які ўпершыню быў надрукаваны ў 1969 годзе, вытрымаў 40 выданняў і да сёняшняга дня ўводзіць маленькіх беларусаў у чароўны свет пісьменства і ведаў.

Да юбілею Анатолія Канстанцінавіча Клышкі бібліятэкар Брылёўскай сельскай бібліятэцы Юлія Яцкова падрыхтавала біяграфічны буклет “Да роднага слова з дзяцінства” і аформіла тэматычную кніжную выставу. Наведвальнікі бібліятэкі маюць магчымасць пазнаёміцца з творчасцю юбіляра і яшчэ раз пагартаць створаныя ім такія знаёмыя і “Буквар”, і “Пропісі”, і “Пісьмо”, з дапамогай якіх яны рабілі свае першыя крокі па школьных шляхах.

Имя Владимира Ильича Ленина, основателя СССР, навсегда вошло в мировую историю. Можно по-разному относиться к этой исторической личности и его деятельности, но имя В.И.Ленина останется в памяти человеческой цивилизации.

В Брылевской сельской библиотеке к 150-летнему юбилею вождя мирового пролетариата была оформлена книжная выставка «Это имя не меркнет в веках», представившая редкие издания начала 1950-х годов. Библиотекарь Юлия Яцкова знакомила с выставкой посетителей библиотеки, которые принимали активное участие в обсуждении деятельности В.И.Ленина по преобразованию старой Российской империи в новое советское государство рабочих и крестьян.

23 красавіка свой 80-гадовы юбілей адзначыў вядомы беларускі пісьменнік, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Я.Коласа Віктар Казько (родам з г. Калінкавічы Гомельскай вобласці). Бібліятэкар Брылёўскай сельскай бібліятэкі Юлія Яцкова падрыхтавала інфармацыйны буклет і аформіла кніжную выставу “Пакуль жыве жаданне жыць”, якую ўпрыгожылі кнігі з аўтографамі В.Казько – “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі”.

Наведвальнікі бібліятэкі знаёміліся з творчасцю юбіляра, а дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры пісьменнік Мікалай Яцкоў распавёў пра свае сустрэчы і сяброўства з Віктарам Апанасавічам, для якога самае галоўнае – каб беларускае слова даходзіла да сэрцаў чытачоў.  І шматплынная творчасць пісьменніка яркай старонкай ўпісана ў беларускую літаратуру, за што ад землякоў Віктар Казько атрымаў неверагодны падарунак –ягоным прозвішчам (пры жыцці!) назвалі адну з новых вуліц у г.Калінкавічы Гомельскай вобласці, дзе 23 красавіка 1940 г. ён прыйшоў у гэты свет.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *