Памятные и юбилейные даты апреля

3 красавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Адкрыць сябе – таксама адкрыццё”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Рамана Тармолы-Мірскага. Бібліятэкар Юлія Яцкова адзначыла, што дзяцінства Р.Тармолы прыйшлося на ваенную пару, таму дзіцячая памяць адлюстравалася ў шэрагу твораў паэта. Ён таксама шмат працаваў у кінадакументалістыцы, на тэлебачанні, пісаў для дзяцей. І пакінуў свой адметны след ў беларускай літаратуры. Да юбілею паэта бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу. Чытач бібліятэкі Наталля Пятрова прачытала верш Р.Тармолы-Мірскага. Вялікую цікавасць выклікалі прагляд відэасюжета “Чытаем пра вайну разам” з вершам “Размова з меньшым сынам” і буктрэйлера па вершу “Восень”.

6 красавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Між слоў шукайце зерне…”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай паэтэсы Валянціны Коўтун. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццё і творчасць Валянціны Міхайлаўны, якая аддала шмат сіл развіццю беларускай літаратуры, працуючы ў часопісах і выдавецтвах. У сваіх творах яна распавядала пра міласэрднасць, дабрыню і павагу да нашай гісторыі. Вобразы Еўфрасінні Полацкай і Алаізы Пашкевіч (Цёткі) паўсталі са старонак кніг В.Коўтун надзвычай жывымі, прасякнутымі любоўю да сваёй зямлі. Да юбілею быў падрыхтаваны біяграфічны буклет і аформлена кніжная выстава, якую ўпрыгожылі кнігі з аўтографамі В.Коўтун. Вершы паэтэсы прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі Данііла Зайцава і Ірыны Дудар.

8 апреля в Брылёвской сельской библиотеке прошёл литературный час «По морям, по волнам Виталия Коржикова», посвящённый 90-летию со дня рождения известного советского и российского поэта и писателя Виталия Коржикова. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о Виталии Титовиче, о его жизни, наполненной путешествиями, и о его книгах, которые рассказывают современным детям о море и его обитателях, о братстве всех добрых и честных людей на свете, о взаимовыручке, бескорыстии, доверии и справедливости, о красоте мира. К мероприятию была оформлена книжная выставка и подготовлен биографический буклет. С интересом участники встречи просмотрели мультфильм «Светлячок», созданный по стихотворению В.Коржикова.

10 красавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Усё сэрца – справе”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка і літаратуразнаўца Івана Чыгрына. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццёвы лёс юбіляра, пра яго паэтычную і літаратуразнаўчую творчасць, якая светлым подыхам паклалася на старонкі айчыннай літаратуры. Да юбілею быў падрыхтаваны біяграфічны буклет і аформлена кніжная выстава, дзе ўвагу наведвальнікаў бібліятэкі прыцягнуў паэтычны зборнік І.Чыгрына з аўтографам, а таксама кнігі Дзмітрыя Бугаёва, Анатоля Вераб’я і Марыны Наталіч з дароўнымі надпісамі Івану Чыгрыну. У выкананні чытачкі бібліятэкі Аляўціны Смяшковай прагучалі вершы Івана Пятровіча, а загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў расказаў пра сяброўства і творчыя стасункі двух паэтаў-землякоў Івана Чыгрына і Сяргея Чыгрына, якія шмат чаго зрабілі для развіцця беларускай літаратуры.

14 апреля библиотекарь Сухаревской сельской библиотеки провела литературно-игровую программу «В гости к Крокодилу Гене и его друзьям» к 55-летию со времени издания повести-сказки Э.Успенского. Мероприятие проходило в виде викторины, в ходе которой ребята отвечали на вопросы по книге «Крокодил Гена и его друзья», выбирая правильный вариант ответа. Затем рисовали любимого героя из произведения. В завершении мероприятия дети познакомились с другими детскими сказками Э.Успенского и пожелали взять их на дом.

15 апреля в Брылёвской сельской библиотеке прошёл литературный час «Ещё не раз вы вспомните меня…», посвящённый 135-летию со дня рождения выдающегося русского поэта Николая Гумилёва. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизненном пути поэта, о его творчестве, которое внесло неповторимые краски в русскую литературу начала ХХ века. Заведующий Брылёвским сельским Домом культуры Николай Яцков рассказал о трагических событиях августа 1921 г., когда Н.Гумилёв был арестован и расстрелян по обвинению в участии в заговоре против Советской власти. К юбилею Николая Степановича Гумилёва библиотекарь подготовила биографический буклет и оформила книжную выставку. Стихи поэта прозвучали в исполнении Ирины Дудар и Николая Чугаева. Завершилась встреча просмотром видеофильма «Гении и злодеи. Николай Гумилёв».

17 красавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Беларускі салавей”, прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў сучасная беларускай літаратуры Змітрака Бядулі. Бібліятэкар Юлія Яцкова распавяла пра жыццё Самуіла Плаўніка, які ў дзяцінстве атрымаў рэлігійную адукацыю, але не пажадаў быць артадаксальным святаром, а пайшоў сваім шляхам у беларускай літаратуры – разам з Я.Купалам, Я.Коласам, М.Багдановічам. Ад пачатку ХХ стагоддзя, Змітрок Бядуля прайшоў праз усе жыццёвыя выпрабаванні, апавядаючы ў сваіх творах пра хараство роднай зямлі і пра новыя з’явы рэчаіснасці. Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў расказаў пра абставіны смерці З.Бядулі ў 1941 г. у далёкім Уральску і пра тое, як пісьменніка перапахавалі ў Мінску ў 2020 г. Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу. У выкананні чытачоў бібліятэкі Наталлі Пятровай і Антона Мяшкова прагучалі ўрыўкі з твораў З.Бядулі. Напрыканцы сустрэчы ўсе з цікавасцю паглядзелі відэафільм “Святло далёкай зоркі. Змітрок Бядуля”.

21 красавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Ён любіў Беларусь”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка і гісторыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколы Ермаловіча. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццёвы шлях пісьменніка, пра яго цікавасць да гісторыі старажытнай Беларусі і пра яго творчыя набыткі, якія ляглі ў падмурак новай беларускай рамантычнай істарыяграфіі, напоўненай  вялікім гонарам да беларускага народа і яго непаўторнага гістарычнага шляху. Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу “Нястомны працаўнік”, дзе былі прадстаўлены кнігі з аўтографамі Міколы Ермаловіча і яго дачкі Алены. Удзельнікі сустрэчы з цікавасцю паглядзелі дакументальны фільм “Гэта мы. Гісторык Мікола Ермаловіч”. Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры кампазітар Мікалай Яцкоў падзяліўся ўспамінамі аб сваіх сустрэчах з Мікалаем Іванавічам, аб працы над песенным цыклам на яго вершы і выканаў некалькі песен.

22 апреля в Сухаревской сельской библиотеки прошёл литературный час «Чараўнік слова», посвящённый 135-летию со дня рождения З.Бядули. Библиотекарь рассказала о жизни и творчестве писателя, о его известных произведениях, о форме их написания. Ребята узнали о том, что с детства книги были страстью будущего писателя, что и повлияло на выбор профессии далее. Рассматривая фотографии, дети увидели не только дом, где жил писатель, но и всех членов его семьи: сестёр, братьев, жену. К мероприятию была оформлена книжная выставка «Чараўнік слова».

27 красавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Дакранаючыся словам да жыцця”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міхася Башлакова. Бібліятэкар Юлія Яцкова распавяла пра жыццёвыя шляхі юбіляра, які сваёй мэтай зрабіў служэнне роднаму слову, беларускай літаратуры. Тэматыка яго твораў – лёс Айчыны, народа, роднай мовы, палескія краявіды, горыч і боль чарнобыльскай трагедыі, пытанні маралі, духоўнасці, гістарычнай памяці. Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і зрабіла кніжную выставу, дзе ўвагу прысутных прыцягнуў паэтычны зборнік “Пяро зязюлі падніму” з аўтарскім надпісам чытачам Брылёўскай бібліятэкі. Прысутныя таксама з цікавасцю паглядзелі відэафільм “Міхась Башлакоў”. Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў падзяліўся ўспамінамі пра сяброўскія сустрэчы з Міхасём Башлаковым і прапанаваў патэлефанаваць у Мінск, каб павіншаваць юбіляра – і адбылася змястоўная гутарка, у якой Міхась Захаравіч падзякаваў за віншаванне, за ўвагу да сваёй творчасці і выказаў упэўненасць, што слова беларускае будзе жыць у нашым народзе, на нашай роднай зямлі. Напрыканцы сустрэчы М.Яцкоў выканаў некалькі сваіх песен з песеннага цыклу “Там, на Палессі” на вершы М.Башлакова.

29 красавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Неспакойнае сэрца”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Янкі Журбы. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццё Івана Якаўлевіча Івашына, які пад імем Янкі Журбы ўвайшоў у беларускую літаратуру і напоўніў сваю творчасць фальклорнай вобразнасцю, песеннымі матывамі, шчырым лірызмам, душэўнасцю і замілаванасцю роднымі краявідамі. Загадчык Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў расказаў пра той перыяд жыцця Я.Журбы ў сярэдзіне 1920-х гг., калі ён працаваў настаўнікам школы ў вёсцы Старае Пашкава Магілёўскага раёна. Сярод яго вучняў быў Уладзімір Рагуцкі, які пад уплывам свайго настаўніка пачаў пісаць вершы, а потым імкліва ўзняўся ў высокае неба паэзіі, пакінуўшы свой адметны след у беларускай літаратуры. Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжую выставу, дзе можна пабачыць кнігу “Светлыя дні”, якая выйшла ў 1959 годзе яшчэ пры жыцці Я.Журбы. Вершы з гэтага рарытэтнага выдання прагучалі ў выкананні чытачкі бібліятэкі Ірыны Дудар.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *