Памятные и юбилейные даты ноября

2 лістапада ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Пранікнёнае слова пісьменніка”, прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Максіма ЛужанінаБібліятэкар распавяла пра жыццёвы шлях Аляксандра Амровьевіча Каратая, які пачаўся 2 лістапада 1909 года і ўвабраў у сябе і станаўленне маладой савецкай дзяржавы, і палітычныя рэпрэсіі 1930-х г.г., і крывавае ліхалецце Вялікай Айчыннай вайны, і пасляваеннае адраджэнне разбуранай роднай Беларусі. Да таго ж ён шмат плённа працаваў, як рэдактар кінастудыі “Беларусьфільм”.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры, пісьменнік М.Яцкоў расказаў пра перыяд жыцця Максіма Лужаніна, калі ён працаваў літаратурным сакратаром Якуба Коласа, а таксама пра жонку М.Лужаніна Яўгенію Пфляўбаўм, якая таксама была выдатным беларускім паэтам.

Падрыхтаваная кніжная выстава шырока прадставіла творы юбіляра і публікацыі пра ягоную творчасць. Асаблівую цікавасць выклікаў нумар часопіса “Полымя” за 1958 год з лужанінскай нізкай вершаў. Паэтычныя радкі прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі А.Кавалевай, В.Крэсавай, А.Шыпіцына, К.Атрошчанка і З.Марозава.

Прысутныя мелі магчымасць убачыць архіўную кінахроніку з удзелам М.Лужаніна і пачуць ягоны голас. І напрыканцы сустрэчы ўсе з вялікай цікавасцю паглядзелі дакументальны фільм “Калі нарадзіўся новы свет” рэжысёра Сяргея Кацьера.

5 ноября Маховская сельская библиотека пригласила детей из лагеря «Калейдоскоп» ГУО «Маховский УПК ДС-СШ» на литературную игру «Мы в город изумрудный идём дорогой трудной», посвящённую 80-летию со дня выхода в свет книги «Волшебник изумрудного города» А.Волкова.

Библиотекарь познакомила детей с биографией автора, с историей создания  книги «Волшебник изумрудного города», рассказала о книгах автора, которые есть в библиотеке.

С энтузиазмом дети участвовали в литературной игре, которая состояла из туров: «Соберите из предложенных букв имена героев книги»; «Необычный портрет» (раскрасить портрет любимого персонажа книги); «Хороший – плохой» (разобраться без помощи взрослых кто положительный, а кто отрицательный герой произведения); «Знатоки сказки Александра Волкова»; «Что находится в чёрном ящике» (с помощью подсказок «да», «нет» угадать, что находится в ящике).

В завершение мероприятия дети посмотрели фильм Павла Арсенова «Волшебник Изумрудного города».

9 ноября в Брылевской сельской библиотеке состоялся литературно-музыкальный час «Звонкая летопись эпохи», посвящённый 90-летию со дня рождения выдающегося советского и российского композитора Александры Пахмутовой.

Библиотекарь рассказала о жизненном пути этой замечательной женщины, о вехах её творчества. Отметила, что в соавторстве со своим мужем поэтом Николаем Добронравовым создала песни, которые неподвластны времени и навсегда остаются в народной памяти. Директор Брылевского СДК композитор-песенник Н.Яцков рассказал, какое влияние оказало на него творчество А.Пахмутовой, как вообще рождается песня и насколько сложно создать песню такой, чтобы она жила долго.

Участники встречи увидели документальную кинохронику из жизни А.Пахмутовой и услышали её песни в исполнении знаменитых советских певцов. А чтобы непосредственно прикоснуться к творчеству композитора, присутствующие с большим удовольствием спели её незабываемые песни с помощью караоке.

13 лістапада ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “На скрыжаванні болю і надзеі”, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Міхася КарпечанкіБібліятэкар распавяла пра жыццёвы і творчы шлях юбіляра. Адзначыла, што ён унёс вялікі ўклад у вывучэнне мінуўшчыны роднага краю, адкрыў невядомыя старонкі айчыннай гісторыі.

Бібліятэкар прадставіла творы М.Карпечанкі, а таксама самастойна складзены бібліяграфічны паказальнік “На скрыжаванні болю і надзеі”. Фрагменты з яго апавяданняў прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі А.Кавалёвай, У.Сідарава, Л.Поршневай, Д.Зайцава і А.Шыпіцына.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры пісьменнік М.Яцкоў расказаў пра сяброўскія сустрэчы з Міхасём Аляксеевічам і прапанаваў патэлефанаваць яму ў Бялынічы. І праз хвіліну ўдзельнікі сустрэчы пачулі голас пісьменніка, які падзякаваў за віншаванне, за добрыя адносіны да сваёй творчасці і пажадаў, каб, негледзячы на выклікі часу, друкаванае слова трымала свае пазіцыі, каб кнігі абавязкова знаходзілі сваіх чытачоў і каб слова беларускае далятала да кожнага сэрца.

14 ноября Маховская сельская библиотека отметила 95-летний юбилей книги К.П.Чуковского «Муха-Цокотуха». На литературные именины «Именины Мухи-Цокотухи» были приглашены малыши из детского садика ГУО «Маховский УПК ДС-СШ». В библиотеке их весело встретили, развлекали, поучали, да ещё и потчевали. Ребятам читала сказку сама Муха Цокотуха, а дети участвовали в играх-ситуациях: «Поиски денежки», «Карусель», «Самовар», «Бабочки и цветы», «Паук и мухи». И, конечно, как полагается на дне рождения, пели и танцевали «Каравай» имениннице. На именинах все участники стали героями сказки: букашками, таракашками, бабочками, пауками и мухами. В завершение мероприятия дети посмотрели мультфильм «Муха-Цокотуха» (автор сценария и режиссер-постановщик В.Сутеев) и  отведали чая с сушками.

27 лістапада ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Ён пісаў пра народ”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Міхася Лынькова. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, пра яго плённую працу па стварэнні Саюза пісьменнікаў БССР і вялікія турботы па падтрымцы маладых таленавітых пісьменнікаў і паэтаў.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры М.Яцкоў распавёў пра малавядомыя факты дзяцінства Міхася Лынькова – пра яго бацькоў, якія працавалі на чыгунцы, і пра тое, як маленькі Міхась дапамагаў ім у гэтай адказнай працы.

На кніжнай выставе былі прадстаўлены творы юбіляра, у тым ліку і рарытэтныя выданні – кніга “Міколка-паравоз” 1947 года выдання, часопісы “Беларусь” 1946 г. і “Полымя” 1957 г. з артыкуламі М.Лынькова. У выкананні чытачоў бібліятэкі А.Шыпіцына і А. Кавалевай прагучалі фрагменты вядомых лынькоўскіх твораў “Пра смелага ваяку Мішку і яго слаўных таварышаў” і “Міколка-паравоз”.

Завяршылася літаратурная гадзіна праглядам мастацкага фільма кінастудыі “Беларусьфільм” “Міколка-паравоз” (1957 г., рэжысёр Леў Голуб).

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *