Літаратурна-музычная вечарына “Радзіма мая дарагая”

3 сакавіка, да 100-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Алеся Бачылы, у Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная вечарына “Радзіма мая дарагая”. Бібліятэкар расказала пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, зрабіла агляд кніжнай выставы. У выкананні самадзейных артыстаў Брылёўскага СДК прагучалі вершы юбіляра, а дырэктар расказаў аб гісторыі стварэння вядомай песні кампазітара Уладзіміра Алоўнікава на словы Алеся Бачылы “Радзіма мая дарагая”. З дапамогай відэапрэзентацыі прысутныя пазнаёміліся з рознымі варыянтамі выканання гэтага твора і з вялікай ахвотай адгукнуліся на прапанову выканаць разам бессмяротную песню “Радзіма мая дарагая, ты ў шчасці жаданым жыві!..”.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *