Літаратурна-музычная імпрэза “Да 55-годдзя з дня нараджэння Эдуарда Акуліна”

13 студзеня ў Брылеўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Да 55-годдзя з дня нараджэння Эдуарда Акуліна”,  вядомага беларускага паэта і барда. Аб творчых набытках паэта прысутным распавёў дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры, кампазітар-песеннік Мікола Яцкоў, які адзначыў, што паэзія юбіляра вельмі глыбокая і надзвычай меладычная – таму яна вельмі лёгка ператвараецца ў песні. І такіх песен у Міколы Яцкова ў сааўтарстве з Эдуардам Акуліным ужо больш за трыццаць. У падрыхтаванай бібліятэкарам відэапрэзентацыі прысутныя паслухалі песні Эдуарда Акуліна ў аўтарскім выкананні, а таксама песню “Я адзін, я адна” у выкананні Алы і Міколы Яцковых. К мерапрыемству была падрыхтава кніжная выстаўка “Да 55-годдзя з дня нараджэння Эдуарда Акуліна”, на якой можна пабачыць кнігі Э.Акуліна з аўтографамі, нотныя зборнікі яго песен і дыскі з аўдыёзапісамі.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *