Літаратурна-музычная гадзіна «Паэзія без фальшу і прыкрас»

29 верасня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная гадзіна «Паэзія без фальшу і прыкрас», прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Сяргея Грахоўскага.

Бібліятэкар распавяла пра жыццёвы і творчы шлях Сяргея Іванавіча, пра тое, якую ролю адыграла Магілёўшчына ў жыцці паэта, і пра тыя страшэнныя выпрабаванні сталінскага ГУЛАГу, праз якія давялося прайсці гэтаму мужнаму і нязломнаму чалавеку. Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў расказаў аб сваіх сустрэчах з Сяргеем Грахоўскім, аб сумеснай працай над песняй «Восень» і выканаў гэты твор.

Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай, якую ўпрыгожыў першы зборнік вершаў С.Грахоўскага «Дзень нараджэння» 1958 года выдання, а чытачы бібліятэкі Зінаіда Пятрова, Аліна Куляшова, Валерыя Рэуцкая, Аліна Кавалева і Уладзімір Сідараў прачыталі вершы юбіляра.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *