Краязнаўчая вандроўка “Адкрываем для сябе Беларусь”

         24 лістапада супрацоўнікі цэнтральнай бібліятэкі сумесна з настаўнікамі ДУА “Буйніцкая сярэдняя школа”, правялі краязнаўчую вандроўку “Адкрываем для сябе Беларусь” для вучняў 3 – 4-х классаў. Мэтай мерапрыемства было  пашырыць уяўленне вучняў аб роднай краіне, развіваць мову дзяцей, выхоўваць любоў да Беларусі, яе чароўнай прыроды, вучыць паважаць людзей, якія жылі і жывуць на нашай зямлі, фарміраваць жаданне больш ведаць аб мінулым і сучасным сваёй Радзімы.                                                                                                                                                                           Вучні з задавальненнем дэманстравалі выразнае чытанне вершаў пра Бацькаўшчыну, паказалі свае веды па гісторыі роднага краю, успаміналі славутых дзеячаў старажытнай Беларусі, разгадвалі загадкі. Усе этапы мерапрыемства суправаджаліся дэманстраваннем каляровых выяў, таго, аб чым гаварылася (дзяржаўныя сімвалы: герб і сцяг Беларусі; славутыя дзеячы мінуўшчыны – Ф.Скарына, Е.Полацкая, К.Тураўскі; Красная кніга: рысь, мядзведзь, чорная чапля і г.д.). Напрыканцы мерапрыемства бібліятэкар прапанавала дзецям самім зрабіць вынік вандроўкі і адказаць на пытанне “Які ж ён, сапраўдны грамадзянін Рэспублікі Беларусь?”. Вучні адказалі, што гэта чалавек, які ведае сваю гісторыю, ганарыцца сваёй роднай мовай, захоўвае родную прыроду, паважае сваіх бацькоў і продкаў.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *