Гадзіна роднай мовы «Сэрцам роднага слова краніся»

21 лютага дарослыя і дзеці сабраліся ў Кадзінской сельскай бібліятэцы на гадзіну роднай мовы «Сэрцам роднага слова краніся». У ходзе мерапрыемства прысутныя даведаліся пра гісторыю святкавання Міжнароднага дня роднай мовы, удзельнічалі ў конкурсах: “Адгадай беларускую загадку”, “Перакладчыкі” (перакласці рускія словы на беларускую мову), “Народныя прыкметы”, “Закончы прыказку” (пачатак прыказкі зачытваўся, а канчатак трэба знайсці на картках і растлумачыць яе сэнс); “Лепшы знаўца беларускіх казак”. Адказы аналізаваліся. Пераможцы атрымалі памятныя  прызы. Вельмі многа кніг на беларускай мове было ўзята з выстаўкі “Мова маіх продкаў загінуць не павінна”.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *