In

Гадзіна літаратурнага партрэта “На беразе іншага часу”

29 жніўня ў Брылеўскай сельская бібліятэцы адбылася гадзіна літаратурнага партрэта “На беразе іншага часу”, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага пісьменніка і гісторыка Уладзіміра Арлова.

Бібліятэкар распавяла пра жыццёвы і творчы шлях пісьменніка, пра яго вялікі ўклад у літаратурны жанр гістарычнай прозы – больш за 30 кніг, якія перакладзены на 25 моў свету. Прысутныя з цікавасцю пазнаёміліся з падрыхтаванай відэапрэзентацыяй і кніжнай выставай. Усе прадстаўленыя кнігі маюць дарчыя аўтографы Уладзіміра Арлова.

Уладзімір Аляксеевіч Арлоў не толькі выдатны празаік, але і майстра паэтычнага слова. Вершы юбіляра прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі Андрэя Шыпіцына, Аліны Куляшовай, Ліліі Поршневай, Вікторыі Крэсавай, Аліны Кавалевай, Арсенія Пухаленка і Зміцера Марозава.

Дырэктар Брылеўскага СДК Мікалай Яцкоў расказаў аб сваіх сустрэчах з Уладзімірам Арловым, аб гісторыі з’яўлення аўтографаў для чытачоў Брылёўскай бібліятэкі, і прапанаваў патэлефанаваць знакамітаму беларускаму пісьменніку. І праз некалькі хвілін пачуўся голас Уладзіміра Арлова, які падзякваў усім прысутным за ўвагу да сваёй творчасці і выказаў вялікую ўпэўненасць, што юныя беларусы будуць добра ведаць гісторыю сваёй дзяржавы, будуць ганарыцца сваімі продкамі і зробяць усё магчымае дзеля ўмацавання незалежнасці і годнасці нашай цудоўнай Айчыны.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *