Да 75-годдзя Казіміра Камейшы

8 снежня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася сумесная з Домам культуры літаратурна-музычная гадзіна “Сёмае неба”, прысвечаная 75-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Казіміра Камейшы.

Бібліятэкар перагарнула старонкі біяграфіі юбіляра, адзначыўшы яго вялікі ўнёсак у беларускую літаратуру, асабліва ў дзіцячую. Прысутныя пазнаёміліся з відэасюжэтамі, прысвечанымі К.Камейшу, падрыхтаванай кніжнай выставай. Асаблівую цікавасць выклікаў зборнік вершаў “Лінія лёсу” з аўтографам паэта. У літаратурнай частцы сустрэчы прагучалі вершы К.Камейшы ў выкананні чытачоў бібліятэкі Зінаіды Пятровай і Аліны Кавалевай.

Дырэктар Брылёўскага СДК, паэт і кампазітар Мікалай Яцкоў расказаў аб сяброўстве і сустрэчах з паэтам, аб сумеснай творчай працы, вынікам якой з’явіўся цыкл песен. Удзельнікі сустрэчы з задавальненнем паслухалі некалькі твораў з гэтага цыклу ў выкананні Алы і Мікалая Яцковых.

А напрыканцы, М.Яцкоў патэлефанаваў свайму сябру, і спадар Казімір, падзякаваўшы за ўвагу, паведаміў аб тых прыемных падзеях, якія адбыліся ў яго жыцці за мінулы год, пажадаў маладому пакаленню поспехаў на шляху до роднай мовы і выказаўся, каб усе мы любілі і шанавалі сваю малую радзіму. І пад апладысменты агучыў вось такое прысвячэнне:

Як маці родная, яна адна,

На свет вачыма яе глядзім мы,

Турбуе, вучыць, шануе нас

Яе вялікасць малая радзіма.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *