In

Да 100-годдзя Кастуся Кірээенкі

15 снежня  ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Каб людзі добрыцца маглі…”, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Кастуся Кірээенкі. Бібліятэкар зазірнула ў аўтабіяграфію і творчасць паэта, якое напоўнена любоўю да роднай зямлі Адзначыла, што прысуджэнне яму ганаровага звання “Заслужаны дзеяч культуры” і Дзяржаўнай прэміі імя Я.Купалы з’явіліся высокай адзнакай жыццёвай пазіцыі паэта-франтавіка.

На падрыхтаванай кніжнай выстаўке былі прадстаўлены кнігі і публікацыі юбіляра. Чытачы бібліятэкі Аліна Кавалева, Андрэй Шыпіцын і Зміцер Марозаў прачыталі вершы Кастуся Кірэенкі.

Далей М.Яцкоў прапанаваў патэлефанаваць паэту Казіміру Камейшу, які ў свой час працаваў разам з К.Кірэенкам у рэдакцыі часопіса “Полымя”. І праз хвіліну пачуўся голас Казіміра Вікенцьевіча, які падзяліўся з прысутнымі сваімі ўспамінамі пра Кастуся Ціханавіча, адзначыўшы, што памяць пра гэтага чалавека будзе жыць доўга.

І напрыканцы сустрэчы была пастаўлена музычная кропка: усе з задавальненнем паглядзелі відэакліп на песню кампазітара Уладзіміра Будніка і паэта Кастуся Кірэенкі “Пах чабаровы” у выкананні ансамбля “Чараўніцы”.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *