In

Адзначаем юбілей Паўла Масленікава

13 лютага ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна мастацтва “А душа цешыцца прастораю…”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Паўла Масленікава.

Бібліятэкар распавяла пра жыццёвы шлях нашага славутага земляка, які пачаўся 14 лютага 1914 года ў вёсцы Нізкая Вуліца Магілёўскага раёна. Атрымаўшы добрую мастацкую адукацыю ў Віцебску і Ленінградзе, Павел Васільевіч выдатна праявіў свае здольнасці ў жывапісу і сцэнічным мастацтве. У гады ваеннага ліхалецця ён быў сярод абаронцаў Масквы, з баямі дайшоў да Германіі. А потым зноўку ўключыўся ў мастацкае жыццё роднай краіны, выхаваўшы не адно пакаленне беларускіх мастакоў. За свае заслугі Павел Масленікаў быў уганараваны высокім званнем Народнага мастака Беларусі, яму была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі, а яго імя носіць Магілёўскі абласны мастацкі музей.

Падрыхтаваная кніжная выстаўка прадставіла выданні па творчасці П.Масленікава і мастакоў яго пакалення.

Завяршылася сустрэча праглядам дакументальнага фільма “Музеі Беларусі. Магілёўскі абласны мастацкі музей імя П.В.Масленікава”.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *