Дзень беларускага пісьменства і друку

4 верасня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна цікавага паведамлення “Адкуль да нас Слова прыйшло”, прысвечаная Дню беларускага пісьменства і друкуБібліятэкар расказала, што ўпершыню гэта свята прайшло ў 1994 годзе, а ў гэтым годзе яно адзначалася ў дваццаць шосты раз у горадзе Слоніме Гродзенскай вобласці. Адзначыла, што Свята дэманструе імкненне нашай дзяржавы да захавання і развіцця роднай беларускай мовы і сведчыць аб паважлівых адносінах да гісторыі Беларусі, да вытокаў беларускага пісьменства.

Прысутныя пазнаёміліся з кніжнай выставай, дзе былі шырока прадстаўлены выданні, прысвечаныя Слоніму – сталіцы сёлятняга XXVI Дня пісьменства.

Дырэктар Брылёўскага СДК пісьменнік Мікалай Яцкоў рассказаў аб удзеле магілёўскіх літаратараў у слонімскім свяце і прачытаў свае новыя вершы, прысвечаныя гэтай падзее.

У выкананні А.Кавалёвай і У.Сідарава прагучалі вершы пра беларускую мову, і адбылася змястоўная размова пра беларускія духоўныя каштоўнасці, галоўнай з якіх з’яўляецца наша мілагучная родная мова.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *