In

Литературные и памятные даты мая

2 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе да 95-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Алега Лойкі бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет і аформіла кніжную выстаўку “Дабрыня і талент”. Алег Антонавіч пакінуў пасля сябе не толькі 100 напісаных кніг паэзіі, прозы, літаратуразнаўства, але і адправіў у высокае неба беларускай літаратуры некалькі пакаленняў маладых паэтаў і празаікаў, для якіх быў настаўнікам.

12 мая в Брылёвской сельской библиотеке-клубе была оформлена книжная выставка «Рукописи не горят» к 135-летию со дня рождения русского советского писателя Михаила Булгакова. Также к юбилею библиотекарь подготовила биографический буклет.

14 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла літаратурная гадзіна “Пошукі ўласнай сцяжынкі” да 90-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Барыса Сачанкі. Бібліятэкар расказала аб жыцці і творчасці Б.Сачанкі, які заўсёды памятаў пра свае палескія вытокі, быў з пасляваеннага пакалення пісьменнікаў і здолеў вельмі проста і даходліва распавесці аб глыбокіх чалавечых пачуццях і нечаканасцях нашага шматплыннага жыцця. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з падрыхтаваным біяграфічным буклетам і кніжнай выставай, дзе можна было пабачыць і кнігі з аўтографамі Барыса Іванавіча.

15 мая ў Махаўскай сельскай бібліятэцы для юных выхаванцаў дзіцячага сада быў арганізаваны тэатр на стале па казцы “Страшная казка” да 115-годдзя з дня нараджэння выдатнага дзеяча культуры, паэта, празаіка, драматурга, крытыка і перакладчыка Васіля Віткі. Дзеці з захапленнем сачылі за падзеямі, якія разгортваюцца, а пасля прагляду актыўна дзяліліся ўражаннямі, абмяркоўваючы пачутае. Затым кожны змог праявіць сваю фантазію, намаляваўшы любімых герояў казкі. Такія заняткі не толькі дораць дзецям радасць і знаёмяць іх з багатай літаратурнай спадчынай, але і дапамагаюць ім вучыцца развіваць уяўленне, творчае мысленне, узбагачаць слоўнікавы запас і фарміраваць любоў да роднай мовы і культуры.

15 мая ў Раманавіцкай сельскай бібліятэцы для навучэнцаў малодшых класаў было праведзена літаратурнае падарожжа “Жыццё і творчасць Васіля Віткі” да 115-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Васіля Віткі. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з жыццёвым шляхам і творчасцю Васіля Віткі. Расказала, што Васіль Вітка пісаў шмат вершаў і казак, якія дапамагаюць чалавеку стаць больш добрым і ўважлівым. Разам з дзецьмі ўслых пачыталі вершы і казкі пісьменніка. Да мерапрыемства была падрыхтавана кніжная выстава “Сонечны казачнік”.

15 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе да 115-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Васіля Віткі быў падрыхтаваны біяграфічны буклет і аформлена кніжная выстаўка-агляд “Знаўца дзіцячых душ Васіль Вітка”. Васіль Вітка ў сваіх вершах адлюстроўвае ўсю прыгажосць роднай зямлі, паказвае сваю сувязь з душой народа. А яго ўнёсак у беларускую дзіцячую літаратуру вельмі вялікі і каштоўны. Менавіта Васіль Вітка быў стваральнікам і першым рэдактарам вядомага беларускага часопіса для дзяцей “Вясёлка”.

22 мая ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе была аформлена кніжная выстаўка-агляд “Шляхі жыцця Фелікса Шкірманкова” і падрыхтаваны біяграфічны буклет да 100-годдзю з дня нараджэння магілёўскага пісьменніка, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Фелікса Уладзіміравіча Шкірманкова. Жыццёвы шлях пісьменніка пачаўся 27 мая 1926 года, а скончыўся 4 студзеня 2021 года. Фелікс Уладзіміравіч прайшоў ваеннымі дарогамі ў знішчальным батальёне, партызанскім атрадзе, у франтавой разведцы – і ордэны Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны, медалі “За адвагу”, “Партызану Вялікай Айчыннай вайны” заззялі на яго гімнасцёрцы. А потым была шматгадовая праца геолагам на Калыме, вяртанне на радзіму ў Слаўгарад – і вялікае імкненне сказаць сваё непаўторнае слова ў літаратуры. Пісаліся вершы, проза, успаміны, якія паклаліся на старонкі кніг, якіх было больш за 20.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *