In

Литературные и памятные даты июля

7 июля в Сидоровичской сельской библиотеке прошёл литературный час «Свой скарб табе, народ, я аддаю» к 150-летию со дня рождения Алоизы Пашкевич (Тётки) белорусской поэтессы. Ребята отправились в увлекательное путешествие по страницам жизни и творчества поэтессы, узнали о её непростой судьбе и безграничной любви к родному слову, прочитали стихотворения юбилярши «Скрипка», «Вам, суседзі», «Вера беларуса» и другие. Особый интерес вызвала книга писательницы для детей «Першае чытанне для дзетак беларусаў» – настоящее сокровище белорусской литературы! В завершение мероприятия библиотекарь познакомила присутствующих с литературой на книжной выставке «Цётка: на шляху вечнасці».

7 ліпеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе была прадстаўлена кніжная выстаўка-агляд “З клопатам пра песні народа”, прысвечаная 230-годдзю з дня нараджэння паэта, драматурга, пачынальніка беларускай фалькларыстыкі Яна Чачота. Жыццёвы шлях Я.Чачота ўвабраў у сябе і паэтычныя ўзлёты, і вялікае сяброўства з паэтам Адамам Міцкевічам, і руплівую працу над зборам і выданнем беларускіх народных песен. Менавіта Я.Чачот быў першым, хто звярнуў увагу на багацце і непаўторнасць вуснай народнай творчасці беларусаў. Да юбілею бібліятэкар таксама падрыхтавала біяграфічны буклет.

14 ліпеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайша гадзіна-партрэт “Лёс пакручасты і бязлітасны”, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта і празаіка Паўла Пруднікава. Бібліятэкар расказала аб жыцці і творчасці юбіляра і адзначыла, што Павел Іванавіч наш зямляк – ён нарадзіўся ў Клімавіцкім раёне і значную частку сваёй паэтычнай творчасці прысвяціў апяванню хараства прыроды роднага краю. Да юбілею быў падрыхтаваны біяграфічны буклет і аформена кніжная выстаўка.

17 ліпеня ў Раманавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Жыццё і творчасць Цёткі” (сапраўднае імя: Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч), да 150-годдзя з дня нараджэння беларускай паэтэсы. Прысутныя ўспаміналі творчасць паэткі, чыталі вершы і казалі пра тое, як шмат гэтая моцная жанчына зрабіла для нашай культуры. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстаўка-партрэт “Зямлі роднай талент і натхненне”.

17 ліпеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Стану песняй у народзе”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Бібліятэкар расказала пра жыццё і творчасць Цёткі, якая прыклала вялікія намаганні ў актыўнай барацьбе з царызмам і нацыянальным вызваленні беларусаў. Праз стварэнне беларускіх школ і распаўсюджванне пісьменнасці сярод беларусаў Цётка і яе паплечнікі закладвалі падмуркі беларускай нацыі і будучай беларускай дзяржавы. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з падрыхтаваным біяграфічным буклетам і прачыталі вершы паэткі з кніжнай выстаўкі.

24 ліпеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе да 115-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Анатоля Астрэйкі была аформлена кніжная выстаўка-агляд “На хвалях часу”. Паэзія А.Астрэйкі – ясная, меладычная, блізкая да народна-спеўнай інтанацыі, прасякнутая любоўю да радзімы – заняла сваё ганаровае месца ў беларускай літаратуры. Да юбілею бібліятэкар таксама падрыхтавала біяграфічны буклет.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *