In

Литературные и памятные даты августа

13 жніўня Брылёўскай сельскай бібліятэке-клубе да 80-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Віктара Гардзея была аформлена кніжная выстаўка “Паэтычная душа Віктара Гардзея”. Віктар Гардзей выступаў адданым сынам, шчырым патрыётам палескай зямлі, якая заўсёды сілкавала і натхняла яго на творчую дзейнасць. Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічны буклет.

18 жніўня да 80-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Алеся Марціновіча ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе была аформлена кніжная выстаўка “Падарожжа ў гісторыю”.

25 жніўня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе была аформлена кніжная выстаўка “Прыручэнне слова” да 80-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Алега Салтука. Менавіта Магілёўшчына дала Алегу Салтуку старт у самастойнае жыццё і ў літаратуру – тут ён скончыў педагагічны інстытут, а ў газеце “Магілёўская праўда” ў 1965 года па рэкамендацыі Аляксея Пысіна быў надрукаваны першы верш маладога паэта. І ўжо з самага пачатку гэтага творчага шляху стала ясна – у літаратуру прыйшоў адметны сваёй адкрытай душэўнасцю, вернасцю класічным традыцыям, удумлівасцю і мяккім лірызмам паэт, які вельмі сур’ёзна ставіцца да паэтычнага слова. Да юбілею бібліятэкар таксама падрыхтавала біяграфічны буклет.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *