10 красавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе быў падрыхтаваны біяграфічны буклет і аформлена кніжная выстаўка “Усё сэрца — справе” да 95-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і літаратуразнаўца Івана Чыгрына.
13 апреля в Брылёвской сельской библиотеке-клубе состоялось литературное путешествие «По морям, по волнам Виталия Коржикова», приуроченное к 95-летию со дня рождения советского и российского поэта и писателя Виталия Коржикова. Библиотекарь рассказала о Виталии Титовиче, о его жизни, наполненной путешествиями, и о его книгах, которые рассказывают современным детям о море и его обитателях, о братстве всех добрых и честных людей на свете, о взаимовыручке, бескорыстии, доверии и справедливости, о красоте мира. К юбилею была оформлена книжная выставка и подготовлен биографический буклет.
15 апреля к 140-летию со дня рождения русского поэта Николая Гумилёва в Брылёвской сельской библиотеке-клубе библиотекарь подготовила биографический буклет и оформила книжную выставку «Ещё не раз вы вспомните меня…».
23 красавіка ў Семукацкай сельскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні “Змітрок Бядуля – дзецям” да 140-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка. Бібліятэкар зрабіла паведамленне аб жыццёвым і творчым шляху пісьменніка, расказала аб яго юнацтве і пачатку літаратурнай дзейнасці. Дзеці з задавальненнем чыталі казкі аўтара: “Іванка-прастачок”, “Скарб”, “Мурашка-Палашка”, “Сярэбраная табакерка”. А таксама пазнаёміліся з кнігамі пісьменніка, прадстаўленымі на выставе.
23 красавіка бібліятэкар Раманавіцкай сельскай бібліятэкі да 140-годдзя з дня нараджэння беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі падрыхтавала кніжны развал “З плеяды першых”. Чытачы пазнаёміліся з жыццём і творчасцю юбяляра, а таксама ўзялі дадому перачытаць любімыя кнігі пісьменніка.
23 красавіка Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла літаратурная гадзіна “З плеяды першых”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння аднаго з заснавальнікаў сучасная беларускай літаратуры Змітрака Бядулі. Бібліятэкар распавяла пра жыццё Самуіла Плаўніка, які ў дзяцінстве атрымаў рэлігійную адукацыю, але не пажадаў быць артадаксальным святаром, а пайшоў сваім шляхам у беларускай літаратуры – разам з Я.Купалам, Я.Коласам, М.Багдановічам. Прагучаў аповед пра абставіны смерці З.Бядулі ў 1941 г. у далёкім Уральску і пра тое, як пісьменніка перапахавалі ў Мінску ў 2020 г. Да юбілею быў падрыхтаваны біяграфічны буклет і аформлена кніжная выстаўка.
27 красавіка да 75-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Міхася Башлакова ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе быў падрыхтаваны біяграфічны буклет і аформлена кніжная выстаўка “Дакранаючыся словам да жыцця”. Юбіляр сваёй мэтай зрабіў служэнне роднаму слову, беларускай літаратуры. Тэматыка яго твораў – лёс Айчыны, народа, роднай мовы, палескія краявіды, горыч і боль чарнобыльскай трагедыі, пытанні маралі, духоўнасці, гістарычнай памяці.
29 красавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе да 105-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка і гісторыка, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі Міколы Ермаловіча быў падрыхтаваны біяграфічны буклет і аформлена кніжная выстаўка “Нястомны працаўнік”. Міколу Іванавіча Ермаловіча заўсёды вызначала цікавасць да гісторыі старажытнай Беларусі, а яго творчыя набыткі паклаліся ў падмурак новай беларускай рамантычнай істарыяграфіі, напоўненай вялікім гонарам да беларускага народа і яго непаўторнага гістарычнага шляху.











































