In

Чытаем па-беларуску (сентябрь)

11 верасня ў Махаўскай сельскай бібліятэцы прайшло мерапрыемства “Віталь Вольскі – дзецям”. У фармаце кніжнага дрэс-кода бібліятэкар пазнаёмілі юных чытачоў з адным з самых папулярных твораў беларускага пісьменніка – казкай “Дзед і жораў”. Падчас чытання і абмеркавання сюжэта дзеці не толькі даведаліся пра прыгоды галоўных герояў, але і паспрабавалі разабрацца ў маральным падтэксце гісторыі і зрабілі вывад: прагнасць ніколі не прыводзіць да дабра, а шчырасць і сумленнасць заўсёды будуць узнагароджаны. Гэтая казка – выдатны прыклад таго, як праз літаратуру можна выхоўваць у дзецях лепшыя чалавечыя якасці.

11 верасня бібліятэкар Сідаравіцкай сельскай бібліятэкі запрасіла юных чытачоў на літаратурны час “Вітаем кніжку беларускую”. На мерапрыемстве размаўлялі пра тое, як прыгожа гучыць наша родная мова, гарталі старонкі любімых казак і знаёміліся з новымі беларускімі дзіцячымі аўтарамі. Такія сустрэчы дапамагаюць выхоўваць у дзяцей любоў да кнігі і павагу да нацыянальнай спадчыны.

18 верасня ў Рэчкаўскай сельскай бібліятэцы прайшлі гучныя чытанні «Святло роднага слова», у падборцы кнігі беларускіх пісьменнікаў з творамі пра восень. Чытаць па-беларуску – гэта не толькі пра кнігі беларускіх пісьменнікаў, гэта пра каштоўнасць роднага слова і пра выбар жыць па-беларуску.

25 верасня ў Рэчкаўскай сельскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. Увазе юных чытачоў была прадстаўлена выстаўка новых паступленняў “Адкрый для сябе беларускую кнігу”. Дзеці пазнаёмілася з навінкамі кніг, абмеркавалі сюжэты і выбралі кнігі для чытання дадому.

25 верасня ў Раманавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Я кніжку беларускую люблю”. На мерапрыемстве гаварылі пра тое, як важна захоўваць любоў да роднай мовы, гарталі старонкі любімых твораў і дзяліліся ўражаннямі ад прачытанага. Прыемна бачыць, як беларуская кніга знаходзіць водгук у сэрцах нашых юных чытачоў.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *