2 кастрычніка бібліятэкар Махаўскай сельскай бібліятэкі арганізавала гульнявую праграму “Беларускія прысмакі” прысвечаную беларускай кулінарнай спадчыне. Дзеці пазнаёміліся з асаблівасцямі беларускай кухні. Прынялі ўдзел у тэматычных конкурсах: “Бульбяны баскетбол”, “Каўбаскі і скваркі”, “Гарачыя бліны на патэльні”, “Пасадзі і збяры ўраджай”, “Кулінарны цягнік”. Мерапрыемства прайшло ў цёплай, сяброўскай і пазнавальнай атмасферы.
9 кастрычніка ў Сідаравіцкай сельскай бібліятэцы прайшла пазнавальная бяседа “Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных музыкальных інструментаў”. Мерапрыемства было прысвечана багатай музычнай спадчыне беларускага народа. Бібліятэкар пазнаёміла дзяцей з кніжнай выстаўкай, распавяла пра гісторыю ўзнікнення і асаблівасці нашых нацыянальных інструментаў: ад вядомых усім цымбалаў і гармоніка да забытых народных забавак. Удзельнікі мерапрыемства з цікавасцю слухалі гісторыі пра стваральнікаў музычных інструментаў і гучанне традыцыйнай беларускай музыкі.
9 кастрычніка ў Махаўскай сельскай бібліятэкі адбылася фальклорная гадзіна “Пакроўскія сустрэчы” у межах праекта “Бабуліна казка на падушках”. У ходзе мерапрыемства прысутные даведаліся пра гісторыю свята – Пакроў, успомнілі мудрыя народныя прыкметы і тое, як нашы продкі адзначалі гэты дзень. Слухалі пакроўскія песні ў выкананні ансамбля “Рэчанька” Махаўскага культурна-спартыўнага цэнтра. Гулялі ў народныя забавы: “Пакроўская хустка”, “Залатыя вароты”, “Капусныя пацехі” і танцавалі дружную “Польку”. Дзякуй усім, хто прыйшоў падзяліць з намі гэтыя цудоўныя моманты. Захоўваем нашы традыцыі разам!
16 кастрычніка ў Сухарэўскай сельскай бібліятэцы аформлена выстава-прагляд “Беларуская кніга”. На якой прадстаўлены выданні, якія адлюстроўваюць самабытнасць нашай культуры, гісторыю і сучасную прозу. Запрашаем усіх жадаючых наведаць бібліятэку, азнаёміцца з прадстаўленымі кнігамі і выбраць твор па душы.
30 кастрычніка ў Рэчкаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў агляд кніжнай выстаўкі “Святло роднага слова”. На выстаўке прадстаўлены творы сучасных беларускіх аўтараў: раманы пра каханне, містычныя творы і прыгоды. Усё гэта – на беларускай мове, сучаснае, тваё! Далучайся да нас у рамках праекта “Кожная пятніца – роднае сваё!”.
30 кастрычніка ў Махаўскай сельскай бібліятэцы прайшоў агляд кніжнай выстаўкі ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае сваё!”. Бібліятэкар юным чытачам прадставілі кнігі пра родны край, яго гісторыю і культуру.












































