In

Чытаем па-беларуску (июль)

Бібліятэкі Магілёўскага раёна з вялікім задавальненнем падтрымліваюць штотыднёвую рэспубліканскую акцыю «Кожная пятніца – роднае, сваё»! Бо менавіта ў кнігах захоўваецца душа нашага народа, яго мудрасць і прыгажосць.

У Махаўскай сельскай бібліятэцы дзейнічае тэматычная выстаўка “Кожная пятніца – роднае, сваё”. На якой найпрыгажэйшыя выданні на беларускай мове і творы нашых таленавітых айчынных аўтараў. Гэта кнігі, якія натхняюць, вучаць любіць сваю зямлю і дазваляюць па-новаму адкрыць для сябе прыгажосць роднага слова.

Запрашаем кожнага завітаць у бібліятэкі Магілёўскага раёна, выбраць кнігу па душы і правесці гэтыя выхадныя ў кампаніі роднага слова!

10 ліпеня супрацоўнікі Махаўскай сельскай бібліятэкі і Махаўскага культурна-спартыўнага цэнтра ў этнаграфічным пакоі сабралі і прадставілі выстаўку “Матулін рушнік”. На выстаўке былі прадстаўлены ўнікальныя ўзоры народнага ткацтва XIX-XX стагоддзяў. Кожны ручнік – гэта не толькі прадмет побыту, але і адлюстраванне традыцый нашага краю, майстэрства нашых продкаў і іх беражлівых адносін да прыгажосці. Для экспазіцыі свае сямейныя рэліквіі далі жыхары Махаўскага сельсавета, выказваем ім шчырую ўдзячнасць. Выстаўка адкрыта для ўсіх жадаючых да 17 ліпеня. Прыходзьце дакрануцца да гісторыі, якая жыве ў кожным сцежцы!

17 ліпеня ў Раманавіцкай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурная гадзіна “Жыццё і творчасць Цёткі” (сапраўднае імя: Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч), да 150-годдзя з дня нараджэння беларускай паэтэсы. Прысутныя ўспаміналі творчасць паэткі, чыталі вершы і казалі пра тое, як шмат гэтая моцная жанчына зрабіла для нашай культуры. Да мерапрыемства была падрыхтавана выстаўка-партрэт “Зямлі роднай талент і натхненне”.

17 ліпеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Стану песняй у народзе”, прысвечаная 150-годдзю з дня нараджэння беларускай паэтэсы Алаізы Пашкевіч (Цёткі). Бібліятэкар расказала пра жыццё і творчасць Цёткі, якая прыклала вялікія намаганні ў актыўнай барацьбе з царызмам і нацыянальным вызваленні беларусаў. Праз стварэнне беларускіх школ і распаўсюджванне пісьменнасці сярод беларусаў Цётка і яе паплечнікі закладвалі падмуркі беларускай нацыі і будучай беларускай дзяржавы. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з падрыхтаваным біяграфічным буклетам і прачыталі вершы паэткі з кніжнай выстаўкі.

24 ліпеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы-клубе да 115-годдзя з дня нараджэння беларускага паэта Анатоля Астрэйкі была аформлена кніжная выстаўка-агляд “На хвалях часу”. Паэзія А.Астрэйкі – ясная, меладычная, блізкая да народна-спеўнай інтанацыі, прасякнутая любоўю да радзімы – заняла сваё ганаровае месца ў беларускай літаратуры. Да юбілею бібліятэкар таксама падрыхтавала біяграфічны буклет.

24 ліпеня бібліятэкар Махаўскай сельскай бібліятэцы ў межах праекта “Бабуліна казка на падушках” правяла літаратурна-творчую гадзіну “Падарожжа ў мінулае: як нашы продкі “пісалі” на бярозе”. Асновай для гутаркі паслужылі кніга Алеся Сачанкі “Да бабулі на вёску” і казка “Берасцянка”. Дзеці даведаліся пра ўнікальныя ўласцівасці бяросты і яе ролю ў культуры нашых продкаў. Самае цікавае адбылося, калі ў руках у дзяцей апынуліся кавалкі бяросты і “пісалы”. Выводзіць літары на сапраўднай бяросце аказалася няпроста, але вельмі захапляльна! Гэты вопыт дазволіў прысутным наглядна ўбачыць, наколькі складанай і карпатлівай была праца старажытных пісараў. Мерапрыемства атрымалася не толькі пазнавальным, але і эмацыйна насычаным, дапамогшы дзецям адчуць жывую сувязь з мінулым нашага краю.

31 ліпеня ў этнаграфічным пакоі Махоўскага культурна-спартыўнага цэнтра ў межах праекта “Бабуліна казка на падушках” бібліятэкар Махаўскай сельскай бібліятэкі правяла гульнявую праграму “Бусел, бусел, клякатун…”. Дзеці з цікавасцю пазнаёміліся з багатай спадчынай беларускага народа, пагаварылі пра тое, як бавілі час нашы бабулі і дзядулі, і, самі паспрабавалі гэтыя забавы на практыцы. “Заінька”, “Серы кот”, “Золата”, “Серы верабей”, “Дудар” – кожная гульня ажывала ў дзіцячым смеху, а старадаўнія лічылкі і песні гучалі так шчыра і звонка, быццам вярнуліся з далёкага мінулага. Такія сустрэчы – гэта не проста гульні. Гэта жывая сувязь з каранямі, якая вучыць дзяцей любіць і шанаваць сваю спадчыну.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *