In

Чытаем па-беларуску (август)

7 жніўня ў Рэчкаўскай сельскай бібліятэцы прайшло пазнавальнае мерапрыемства, прысвечанае дзіцячаму часопісу “Вясёлка”. Юныя чытачы пазнаёміліся з лепшымі творамі беларускіх аўтараў, якія рэгулярна друкуюцца на старонках выдання. Прачыталі калектыўна казку Васіля Віткі “Буслінае лета”. Акрамя літаратурнай часткі, дзеці з задавальненнем выконвалі інтэлектуальныя заданні: разгадвалі загадкі і рэбусы. Такія сустрэчы дапамагаюць прывіць дзецям любоў да роднага слова, гісторыі і культуры.

14 жніўня ва Усходаўскай сельскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства, прысвечанае папулярызацыі сучаснай беларускай кнігі. У рамках агляду кніжнай выстаўкі “Навінкі беларускай кнігі” наведвальнікі змаглі пазнаёміцца з апошнімі паступленнямі ў фонд бібліятэкі. Запрашаем усіх жадаючых наведаць бібліятэку і адкрыць для сябе новыя імёны ў беларускай літаратуры!

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *