In

50-годдзе адкрыцця мемарыяльнага комплексу “Хатынь”

6 ліпеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна гісторыі “Адвечны боль Беларусі”, прысвечаная 50-годдзю адкрыцця мемарыяльнага комплексу “Хатынь”.

Бібліятэкар з дапамогай відэапрэзентацыі распавяла пра гісторыю ўзнікнення праекта і будаўніцтва гэтага знакавага для ўсёй Беларусі месца, якое ўрачыста адкрылася для наведвальнікаў 5 ліпеня 1969 года і зрабілася цэнтрам памяці і смутку па ўсім спаленым у гады ваеннага ліхалецця беларускім вёскам.

З вялікай цікавасцю прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, а ў выкананні чытачоў бібліятэкі А.Дубавой, К.Мухортавай і А.Шыпіцына прагучалі ўрыўкі з дакументальнай аповесці А.Бялевіча пра хатынскую трагедыю.

Дырэктар Брылёўскага СДК М.Яцкоў расказаў пра 21 спаленую вёску нашага Магілёўскага раёна, у якіх было знішчана 1.373 дома і былі забіты 1085 мірных жыхароў. Калі ў Хатыні было спалена 26 хат і загінула 149 чалавек, то ў нашай суседняй вёсцы Масток нямецкія карнікі спалілі 258 хат і забілі 227 чалавек. Аб мастоцкай трагедыі удзельнікі сустрэчы пачулі з відэазапісу ўспамінаў Ф.М.Мацькова, які быў сведкам тых жудасных падзей.

Завяршыў сустрэчу прагляд мастацкага фільма “Иди и смотри” па кнізе А.Адамовіча “Хатынская аповесць” (рэжысёр Э.Клімаў).

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *