In

Гістарычна-літаратурная імпрэза

3 чэрвеня, напярэдадні святкавання Дня памяці святой Еўфрасініі Полацкай, у Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася гістарычна-літаратурная імпрэза “Святая заступніца Беларусі”. Бібліятэкар распавяла пра жыццёвы шлях святой Еўфрасініі – ад з’яўлення на свет полацкай князёўны Прадславы і да постаці вялікай асветніцы і заступніцы зямлі беларускай. Была прадстаўлена кніжная выстава, дзе можна было пабачыць і кнігу Уладзіміра Арлова “Таямніцы полацкай гісторыі” з памятным надпісам аўтара для чытачоў Брылёўскай бібліятэкі.

Адбылася прэзентацыя новай кнігі “Перенесение св. мощей Преподобной Ефросинии из Киева в Полоцк”, чарговага выпуску краязнаўчага праекта “Мінуўшчына” Брылёўскай сельскай бібліятэкі і Брылёўскага сельскага Дома культуры.

Чытачы бібліятэкі Д.Лыськова, В.Крэсава, З. Пятрова, А.Пухаленка і У.Сідараў прачыталі вершы Н.Гальпяровіча, Л.Геніюш, інака Мікалая (Бембеля), Н.Салодкай і Г.Загурскай, прысвечаныя Еўфрасініі Полацкай.

Дырэктар Брылёўскага СДК М.Яцкоў узгадаў дзень 30 красавіка 1910 года, калі губернскі Магілёў урачыста сустракаў мошчы святой Еўфрасініі і 1929 год, калі ў Магілёў трапіў і знакаміты крыж Еўфрасінні Полацкай – як экспанат мясцовага гістарычнага музея. Адсюль крыж знік у ліпені 1941 года, і да сёняшняга дня ніхто не ведае лёсу гэтай неацэннай гістарычнай рэліквіі.

Напрыканцы сустрэчы, ўсе прынялі ўдзел у віктарыне, прысвечанай жыццю і дзейнасці святой заступніцы Беларусі.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *