In

Літаратурная вечарына “Рамантык з Люцынкі”

10 лютага ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына “Рамантык з Люцынкі”, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Бібліятэкар пазнаёміла прысутных з вехамі жыцця выдатнага беларускага драматурга і паэта. З дапамогай відэапрэзентацыі пагарталіся старонкі творчасці юбіляра. Таксама быў зроблены агляд падрыхтаванай кніжнай выставы.

У выкананні Анастасіі Дубавой прагучаў верш нашага славутага земляка.

Пра цікавыя і малавядомыя факты біяграфіі В.Дуніна-Марцінкевіча распавёў пісьменнік Мікалай Яцкоў.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *