3 1-ага па 4-ага лістапада 2022 года
Коласаўскія чытанні для маленькіх у ГУА “Махаўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа”
Першы дзень. Знаёмства с Якубам Коласам, з яго кнігай “Другое чытанне для дзяцей беларусаў”. Дзеці паслухалі і абмеркавалі вершаванае апавяданне “Савось-распуснік”, паказалі свае творчыя здольнасці, змайстравалі героя апавядання – Ката, выкарыстоўваючы тэхніку аплікацыі.
Другі дзень. Удзельнікі паглядзелі тэатр на стале па казцы “Воўк-дурань”, з задавальненнем слухалі казкі і хваляваліся за лёс казачных герояў.
Трэці дзень. Дзеці паслухалі і абмеркавалі казку “Два зайцы”, паказалі свае навыкі ў працы з пластылінам, зляпілі два зайкі белага і шэрага колераў.
Чацвёрты дзень. Знаёмства з героямі казкі “Леў і воўк”, гутарка з дзяцьмі па тэме твора. Маляванне каляровамі алоўкамі.