In

Коласаўскія чытанні

У 2022 годзе адзначаецца 140 гадоў з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа (Канстанціна Міхайлавіча Міцкевіча).

3 лістапада 1882 года нарадзіўся класік беларускай літаратуры Якуб Колас. Яго памяць ўшаноўваюць па ўсёй краіне. У гонар пісьменніка сельская бібліятэка аграгарадка Махава распачала Коласаўскія чытанні для маленькіх. Знаёмства з творчасцю Я. Коласа пачалося з кнігі “Другое чытанне для дзяцей беларусаў” – апошні раздел зборніка змяшчае 11 беларускіх казак, для дзяцей 5 –7 год, у іх выразна выяўляецца выхаваўчая скіраванасць: высмейваецца зайздрасць, сквапнасць, абмежаванасць.

У першы дзень коласаўскіх чытанняў (1 лістапада) дзеці не толькі паслухалі і абмеркавалі вершаванае апавяданне “Савось-распуснік”, але і паказалі  свае творчыя здольнасці, змайстравалі героя апавядання – Ката, выкарыстоўваючы тэхніку аплікацыі.

У наступны дзень (2 лістапада) удзельнікі чытанняў паглядзелі тэатр на стале па казцы “Воўк-дурань”. Маленькія чытачы  з задавальненнем слухалі казкі, хваляваліся за лёс казачных герояў, гатовы былі прыйсці на дапамогу пакрыўджаным.

3  лістапада маленькія  чытачы  прадоўжылі знаёмства з творчасцю Якуба Коласа. У гэты дзень дзеці паслухалі і абмеркавалі казку “Два зайцы”, а потым паказалі свае навыкі ў працы з пластылінам. Малыя зляпілі два зайкі белага і шэрага колераў.

4 лістапада дзеці зноў прадоўжылі знаёмства з творчасцю Якуба Коласа. Казкі Якуба Коласа шчодра насычаны гумарам і сатырай, паколькі пісьменнік ведае, што смех – дзейсны сродак выхавання, барацьбы з недахопамі. З ім мы сустракаемся ў казцы “Леў і воўк”. Знаёмства з героямі твора пачалося з разважання дзяцей аб характарах жывёл ў навакольным свеце і якімі іх паказвае аўтар твора. Затым маленькія чытачы пабывалі ў ролі мастакоў, размалявалі малюнкі каляровымі алоўкамі.

З 1 па 6 лістапада ў сельскай бібліятэцы аграгарадка Рэчкі праходзяць “Колаўскія чытанні”. Актыўныя ўдзельнікі мерапрыемства – дзеці , якія выразна чытаюць вершы і казкі пісьменніка, якія апублікаваны пад назвай “Казкі жыцця”.

3 лістапада бібліятэкар сельскай бібліятэцы аграгарадка Сухары правяла літаратурную гадзіну “Знакамітыя творы Якуба Коласа”. У ходзе мерапрыемства дарослыя і дзеці даведаліся аб жыцці і творчасці беларускага песняра, чыталі яго вершы, пазнаёміліся з творамі пісьменніка, прадстаўленымі на кніжнай выставе.

3 лістапада ў сельскай бібліятэцы-клуб вёскі Брылі прайшла літаратурна-музычная кампазіцыя “Народны настаўнік”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Пра жыццёвыя шляхі і творчасць народнага песняра распавяла загадчыца бібліятэкі. Якуб Колас быў адным з пачынальнікаў беларускай літаратуры, быў сведкам вялікіх гістарычных падзей ХХ стагоддзя, і на старонках сваіх твораў яскрава адлюстраваў подых эпохі. Да юбілею ў бібліятэцы быў падрыхтаваны біяграфічны буклет і аформлена кніжная выстаўка. Чытач бібліятэкі кампазітар Мікалай Яцкоў распавёў пра тое, як ствараўся цыкл песен на вершы Я.Коласа. На імпрэзу быў запрошаны вядомы беларускі спявак Віталь Астанковіч, які выканаў некалькі песен М.Яцкова на вершы Я.Коласа, а таксама прэзэнтаваў свой новы песенны альбом “Мёд Радзімы”, дзе знайшлося месца і для новай песні брылёўскага кампазітара.

4 лістапада ў цэнтральнай бібліятэцы прайшло літаратурнае падарожжа “Жыццёвыя дарогі Якуба Коласа” па месцах дзе жыў і працаваў Якуб Колас. У ходзе мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю песняра, зачытвалі ўрыўкі з твораў паэта, удзельнічалі ў ілюстраванай віктарыне “Спяшайцеся з паэтам сустрэцца”. Завяршылася мерапрыемства знаёмствам з літаратурай на выставе “Пясняр зямлі беларускай” і праглядам відэароліка “Якуб Колас: найпрыгажэйшая кветка Палесся”.

10 ноября на базе библиотеки УО «Могилёвский государственный ордена Трудового Красного Знамени профессиональный агролесотехнический колледж имени К.П.Орловского» для учащихся учебного заведения  заведующий отделом обслуживания и информации центральной библиотеки Е.Н.Петровская совместно с преподавателями Г.В. Тарасенко, С.В.Кашо, Е.В. Стрельцова провели литературный час «Выдатныя постаці беларускай літаратуры», посвященный 140-летию со дня рождения Я.Купалы и  Я.Колоса. В программе мероприятия: обзор жизни и деятельности белоруских литераторов, викторина «Не згаснуць зорцы ў небе…», книжная выставка «Сэрцам роднага слова краніся», демонстрация документального фильма «Купала и Колас. Два яблока на одной ветке», конкурс чтецов произведений Я.Купалы и Я.Колоса.

10 ноября в сельской библиотеке агрогородка Кадино для детей старшего дошкольного возраста прошёл литературный час «Песні яго праслаўляюць Радзіму». В программе мероприятия: знакомство с биографией и творчеством писателя, виртуальное путешествие по дому-музею Я.Колсаса, конкурс чтецов стихов поэта, обзор книжной выставки «Песняр зямлі беларускай».

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *