30 ліпеня ў філіяле сельская біблітяэка-клуб вёскі Брылі прайшоў літаратурны час “Пішу як жыву”, прысвечаны 105-годдзю з дня нараджэння Народнага пісьменніка Беларусі Янкі Брыля. Загадчыца філіяла распавяла пра жыццё і творчыя шляхі юбіляра, адзначыўшы, што пісьменнік заўсёды вызначаўся майстэрствам у выкарыстанні гістарычных фактаў і дакументаў у тканіне літаратурнага матэрыялу. Да юбілею у бібліятэцы быў падрыхтаваны біяграфічны буклет і аформлена кніжная выстава, дзе ўвагу чытачоў прыцягнулі кнігі з аўтографамі Я.Брыля. Сваімі ўспамінамі пра сустрэчы з Іванам Антонавічам падзяліўся чытач бібліятэкі пісьменнік Мікалай Яцкоў. Завяршылася сустрэча праглядам дакументальнага фільма “Запіскі на палях. Янка Брыль”.
4 августа в филиале сельская библиотека агрогородка Сухари прошёл литературный час у книжной выставки «Пішу як жыву», посвящённый 105-летию со дня рождения народного писателя Беларуси Янки Брыля. Творческое наследие писателя заняло почётное место в золотом фонде белорусской национальной литературы. На выставке представлена литература о жизни и творчестве Я. Брыля, интересные биографические факты, интервью, воспоминания, а таже его известные произведения: «Птушкі і гнёзды», «Дзе скарб ваш», «На сцежцы – дзеці», «Золак, убачаны здалёк» и др.
31 жніўня ў сельскай бібліятэкі-клуб вёскі Брылі прайшла літаратурная гадзіна “Паэзія дабрыні і мужнасці”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння Народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі. Загадчыца філіялам расказала пра жыццёвы шлях Пімена Емельянавіча і пра тыя вялікія набыткі, якія паэт пакінуў на старонках беларускай літаратуры. Нам асабліва прыемна, што ў маладыя гады Пімен Панчанка жыў на Магілёўшчыне, адкуль і пайшоў у вялікае творчае жыццё. Да юбілею ў бібліятэцы быў падрыхтаваны біяграфічны буклет, а на кніжнай выставе можна было пабачыць кнігі з аўтографамі паэта. Удзельнікі сустрэчы чыталі вершы юбіляра, а напрыканцы паглядзелі дакументальны фільм “Запіскі на палях. Пімен Панчанка”.