Палыкавічы

Палыкавічы (Полыковичи)

Назва ўтварылася ад спалучэння слоў “хадзіць па лыкі”. Сутнасць вось у чым.

…Нашы продкі, ды і жыхары 30-х і першых пасляваенных гадоў актыўна займаліся пчалярствам, пляценнем лапцяў, кошыкаў, палукашкаў і іншых вырабаў. Добрым мёданосам, выдатным матэрыялам для вырабаў і будаўніцтва, а таксама лекамі магла быць толькі ліпа. Гэта цуд-дрэва квітнее ў ліпені-жніўні.

Сядзібы, дзе жывуць палыкаўчане, былі акружаныя ліпамі. Тысячы гадоў назад палыкавіцкая зямля спрыяльна прыняла ліпу, якая абувала, лячыла, крашала, давала будаўнічы матэрыял. Паміж даўнімі продкамі, якія хадзілі “па лыкі” была такая гутарка:

– Ты куды ідзеш, Мілет?

– Па лыкі хадзіў. Лапцей трэба сплесці.

– А ты адкуль, Феафан?

– Во, надраў лыкі трохі ў тых раўках, кошыкі буду рабіць.

– Вельмі прыгожыя мясціны тут, зямля добрая, Мілет.

Так, так, Феафан, трэба хаты тут будаваць, а сяло назваць «Палыкі».

З тых часоў “Палыкі” сталі сялом, а затым назва перайначылася і загучала як “Палыкавічы”.

  • Полыки [Текст] : автобиографическая повесть // Денисов, Л.Д. Жизнь /Л.Д. Денисов. – Мн., 1996. – С. 12.
  • Полыковичи [Текст] // Жучкевич, В.А. Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. – Минск, 1974. – С. 302.