Дубінкі

Дубінкі (Дубинки)

Даўным-даўно ўсе гэта здарылася з нашымі продкамі, якіх зараз, каб не назва, ніхто, можа, і не памятаў бы. Гады ляцяць, стагоддзі мінаюць, а памяць застаецца. Толькі ей у многіх выпадках мы дзякуем за тое, што даносіць да нас, сённяшніх жыхароў, водгаласы далёкай мінуушчыны.

Некаі ў гэтым месцы, а можа, крыху ўбаку ад яго, стаяла паселішча – старадаўняе. Займаліся нашы продкі ў ім земляробствам ды жывёлагадоўляй, бо ўмовы для гэгага былі прыдатныя. Зямлі мелі многа, ніхто яе не мераў і не адбіраў. Хочаш працаваць – то працуй, а не – дык ідзі! ў лес і там насіся за дзікімі звярамі. Таксама неблагі прыдатак для гаспадаркі. Бацькі змалку маглі прадвызначыць будучы занятак дзіцяці. Калі малое бегала за імі па полі і спрабавала дапамагаць, так і казалі:

– Во з гэтага добры земляроб вырасце. Калі дзіця з маленства да зямлі цягнецца, то яно і да глыбокай старасці да зямелькі-маці любоў мець будзе. Яно і будзе працаваць на ей.

А калі назіралі за якім іншым дзіцём, якое, яшчэ не павучыўшыся добра стаяць на нагах, плакала ды прасілася ў бацькі, каб узяў з сабой у лес на паляванне, а потым, крыху падужэўшы і ўзяўшы ў рукі кап’ё ці сякеру, так ляцела па лесе, што толькі вецер у вушах свістаў ды звяры ў бакі кідаліся, то гаманілі зусім іншае:

– Гэты ўжо паляўнічым вырасце. Паглядзіце, з якой ахвотай гэтае малое ў лес джгае. Такога чалавека і пад прымусам да поля не прывяжаш. Хто адзін раз добра ўпаляваў і паспеў гарачае крыві на паляванні напіцца, такога чалавека не перайначыш…

Вось так і вызначалі з маленства, хто кім будзе. I мала калі памыляліся. Не адзін жа год людзі на зямлі жылі, не адно пакаленне праз гэта прайшло, таму усе ведалі, усе запаміналі да драбніц. Нават, пазіраючы, як паводзіць сябе пачынаючы земляроб ці паляўнічы, маглі вызначыць, ці будзе яму шанцаваць у гэтай справе, чым ставілі неспрактыкаваных людзей у цяжкае становішча. Яны дапытваліся: 

– Адкуль вы ведаеце, што яму шанцаваць будзе?

– Ведаем…

– Што, ён ужо зараз знае, калі збожжа сеяць ці калі яго пачынаць жаць? 
– Аняго ж…

– Дзіўна. Я столькі гадоў пражыў, а сам ніколі не адважваюся пачынаць, пытаюся ў старых людзей, толькі пасля гэтага іду ў поле займацца справай.

– А гэта, чалавеча, не ад узросту залежыць.

– Тады ад чаго ж?

– Гэта з малаком матулі немаўля ў сябе ўсмоктвае.

– Ну, той, што на зямлі, можа, і так, але той, што па лесе бегае… Што, і яму такім жа чынам перадаецца?

– Тут, відаць, нешта іншае, бо жыта пасеяць у полі, нам здаецца, крыху прасцей, чым высачыць асцярожнага дзікага звера, падкрасціся да яго.

– Так, – пагаджаліся іншыя.

– Гэта ж не падумайце… Трэба адзін на адзін выскачыць з магутным зверам… 

– Не проста выскачыцъ, каб напалохаць яго ці адагнаць прэч, – каб перамагчы.

– Ведама што, іначай няма чаго і лазіць па лясах ды пушчах. ім жа таксама трэба сем’і карміць. Не будзе мяса – не выжывуць…

– Будуць са здабычай, то і на збожжа змогуць памяняць.

– Так спрадвеку і вядзецца…

Такія мудрыя ды разумныя продкі былі ў нас. Калі нехта з іх паміраў, то нашчадкі адносілі яго ў густы лес, пакідалі там, а дзён праз колькі ішлі глядзець. Калі нябожчыка не было на тым месцы, дзе пакіулі, то пра такога казал!:

– Пашанцавала яму.

– Як тэта? Дзівіліся некаторыя. Адразу пайшоў ў краіну продкаў.

– Адкуль вы ведаеце? 
– Не знайшлт ж на месцы… Пры жыцці добрым чалавекам быў, спагадлівым, дапамагаз бескарысліва іншым, выручаў у цяжкіх сітуацыях, –  гэта і дапамагло яму зараз…

Калі пры такой справе прысутшчалі дзеці, то і яны мелі поўнае права задаваць пытанні, і тыя звычайна сыпаліся як з рога:

– А дзе гэта краіна продкаў?

– За гэтым лесам. За высокімі дрэвамі, за непралазнымі пушчамі…

– Але ж вы самі гаварылі, што пушча не мае канца…

– Не адмаўляем гэтага і зараз.

– А як жа туды прайсц!?

– Ніхто туды, дзеткі, не хадзіў, таму і мы дарогі не ведаем. 
– Няўжо ніхто не адважваўся? 
– Не.

– Чаму?

– Хто баяўся, а хто проста над гэтым не задумваўся…

– Але ж продкі паміраюць і знікаюць, прабіраюцца ў краіну продкаў. А дзе асядаюць іхнія душы?

– Во, гэта пытанне! Паспрабуй адказаць…

Сярод старэйшых знаходзіўся чалавек, які ведаў адказ і на такое пытанне:

– Здаўна гавораць у народзе, што душы памерлых людзей жывуць у дрэвах…

– Ага, і я такое чуў, — дадаваў нехта.

– Ды не ў абыякім дрэве, а толькі ў тым, што рыпіць… Ведайце на будучае: такое дрэва нельга секчы.

– Чаму?

– Вы яго зваліце і прымусіце душы шукаць сабе новы прытулак.

Ведалі пра ўсе гэта і старыя, і малыя. Паважалі продкаў, ніколі нічога не рабілі насуперак законаў. Але ішоў час, мяняліся звычаі. Не было ўжо многа вольнага часу ў вяскоўцаў, каб ісці кожны раз у непралазную пушчу ды глядзець, ці пайшоў чарговы нябожчык у краіну продкаў. Тады нехта прапанаваў:

– А навошта туды хадзіць?

– А як жа?

– Давайце ў памяць кожнага памерлага садзіць па дубку… Усе разам расці будуць, а мы ім пакланяцца станем.

Так і зрабілі. Пакланяліся продкам ля самага паселішча, якое потым і назвалі – Дубінкі, ад тых пасаджаных дрэўцаў.

  • Дубінкі [Тэкст] // Магілёўшчына : назвы населеных пунктаў паводле легендаў і паданняў / складанне, запіс і апрацоўка А. М. Ненадаўца. – Мінск, 2002. – С. 20 – 23.