In

Литературный календарь марта

1 марта Маховская сельская библиотека совместно с учителем начальных классов Н.Н.Скобелевым провели литературную гостиную «В гостях у дедушки Крылова», посвящённую 250-летию со дня рождения великого баснописца. Заранее, ребятам были даны задания: прочесть басни И.Крылова и нарисовать рисунки по теме; подготовить инсценировки басен; своими руками сделать маски и костюмы. Николай Николаевич с помощью электронной презентации в популярной форме познакомил ребят с жизнью и творчеством баснописца, рассказал о некоторых занимательных фактах из его жизни, о литературном наследии. 

Далее, юные читатели блестяще разгадывали название зашифрованных басен, угадывали персонажей по описанию, иллюстрациям, вспоминали крылатые выражения, складывали мозаику по басням, участвовали в конкурсе чтецов «В мире басен И.А.Крылова». Своеобразно Д.Ярошавец и П.Климовцов проинсценировали басню «Стрекоза и муравей», а В.Потупчик прочитал басню «Ворона и лисица».

2 сакавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна “Галоўнае ў жыцці – жыццё”, прысвечаная 90-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай паэтэсы Еўдакіі Лось. Бібліятэкар адзначыла, што лёс адмерыў паэтэсе толькі 48 гадоў жыцця, але яна паспела пакінуць яркі след у беларускай літаратуры. Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай і відэапрэзентацыяй “Жыццё и творчасць Еўдакіі Лось”. Вершы паэтэсы прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі А.Кавалевай, З.Пацяробкіна, В.Крэсавай, А.Сіманькова, А.Дубавой, А.Шыпіцына і А.Дайнекі.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры М. Яцкоў расказаў, што Е. Лось сваімі добразычлівымі парадамі заўсёды дапамагала маладым беларускім паэтам – Я. Янішчыц, Р.Баравіковай, Г.Каржанеўскай і інш. З гэтай нагоды М.Яцкоў прапанаваў патэлефанаваць у Мінск вядомай беларускай паэтэсе Галіне Каржанеўскай , якая падзялілася ўспаміны аб сустрэчах з Еўдакіяй Лось, аб тым, якое месца яна займала ў “мужчынскай” беларускай літаратуры пачатку 1960-х г.г. Спадарыня Галіна напрыканцы павіншавала ўсіх з надыходам вясны і пажадала ўсяго самага найлепшага.

6 сакавіка ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Таямнічая планета Уладзіміра Мазго”, прысвечаная 60-годдзю з дня нараджэння паэта.

Удзельнікі сустрэчы пачулі пра жыццёвыя набыткі і творчасць юбіляра, пра трапяткія адносіны да мілагучнай роднай мовы, якая новымі адценнямі і фарбамі зазіхацела ў ягоных творах. Асабліва шмат У.Мазго робіць для дзяцей, бо разумее, што вершаванае беларускае слова павінна як мага раней пакласціся ў падмуркі свядомасці маладога пакалення. Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выстаўкай. Вершы У.Мазго прагучалі ў выкананні чытачоў бібліятэкі А.Кавалевай, А.Івановай, З.Марозава, А.Дубавой і З.Пятровай.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры кампазітар М.Яцкоў расказаў аб сваім знаёмстве з Уладзімірам Мінавічам, аб выключнай меладычнасці яго вершаў і аб сумеснай працы над цыклам песен. Некалькі гэтых твораў прагучалі ў аўтарскім выкананні.

Прыгожым завяршэннем сустрэчы стала тэлефонная размова са спадаром Уладзімірам, які павіншаваў усіх з новай вясной, паведаміў пра свята паэзіі і музыкі “Зэльвенскія сакавіны” на яго малой радзіме і заклікаў надаваць больш увагі, берагчы і шанаваць  нашу родную мову – самую прыгожую ў свеце. І апладысментамі былі сустрэты прагучаўшыя радкі:

Пад небам светлым і высокім

Абсяг прапах вясновым сокам,

І радасць вершамі разліта

На роднай мове сакавітай.

13 марта в Брылевской сельской библиотеке состоялся час литературного портрета «Лейтенантская проза», посвящённый 95-летию со дня рождения выдающегося русского писателя Юрия Бондарева. Библиотекарь рассказала о жизненном пути юбиляра, о событиях Великой Отечественной войны, в которых Юрий Васильевич принимал непосредственное участие и которые явились определяющими для его творчества.

Участники встречи просмотрели видеопрограмму «Линия жизни. Юрий Бондарев», где знаменитый писатель делился воспоминаниями о войне и рассказал о своих книгах.

На подготовленной книжной выставке были представлены произведения юбиляра. Большой интерес присутствующих вызвало раритетное издание – номер «Роман-газеты» за 1959 год с повестью Ю.Бондарева «Последние залпы».  Фрагменты этого и других произведений писателя прочитали А.Ковалева, З.Петрова, А.Дубовая, Д.Морозов и А.Шипицин.

Завершил встречу просмотр фрагментов художественного фильма по роману Юрия Бондарева «Горячий снег» (режиссёр Гавриил Егиазаров).

20 сакавіка ў Брылеўскай сельскай бібліятэцы адбылася сумесная з Брылёўскім сельскім Домам культуры літаратурна-музычная гадзіна “Жыцця глыбінныя віры”, прысвечаная 65-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Я.Купалы, Заслужанага дзеяча культуры Беларусі Міколы Мятліцкага.

Бібліятэкар расказала пра жыццёвыя шляхі юбіляра, пра яго першыя крокі ў паэзіі, якія паступова прывялі творцу на вышыні беларускага прыгожага пісьменства. Падрыхтаваная кніжная выстаўка прадставіла кнігі і публікацыі М.Мятліцкага. Асаблівую цікавасць выклікалі кнігі з аўтографамі майстра паэтычнага слова, а ўдзельнікі сустрэчы А.Кавалева, Л.Поршнева, А.Дубавая, З.Пятрова, А.Іванова і А.Шыпіцын прачыталі ягоныя вершы.

Дырэктар Брылёўскага СДК кампазітар Мікалай Яцкоў перадаў усім прысутным вітанні ад Мікалая Міхайлавіча, расказаў пра сваё сяброўства з ім і распавёў пра сумесную працу над цыклам песень. Дзве песні  цыкла – “Сінія званочкі” і “Дарога да маці” – прагучалі ў выкананні Алы Яцковай і Мікалая Яцкова, а ўсе удзельнікі сустрэчы дружна і пранікнёна падпявалі выканаўцам.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *