У гонар Аркадзя Куляшова

6 лютага ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная гадзіна “Я – акіяна жытняга калоссе”, прысвечаная 105-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта Аркадзя Куляшова.

Прысутныя прагледзелі відэапрэзентацыю, прысвечаную жыццю і творчасці А.Куляшова і пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выстаўкай. Бібліятэкар падрабязна расказала аб вершах і паэмах юбіляра, якія раскрываюць шырокую панараму жыцця роднай Беларусі.

Вялікую цікавасць выклікалі рарытэтныя выданні – часопісы “Новый мир” за 1948 г., “Красноармеец” за 1946 год, у якіх вершы паэта ў перакладзе на рускую мову.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры, паэт і кампазітар М.Яцкоў прачытаў свой верш, прысвечаны Аркадзю Куляшову, расказаў аб стварэнні песен на куляшоўскія вершы, якія ўтварылі песенны зборнік “Птушка залатая”. Некалькі песен з гэтага зборніка прагучалі ў аўтарскім выкананні.

Вершы Аркадзя Куляшова прачыталі чытачы бібліятэкі А.Кавалева, А.Дайнека. А.Куляшова, Я.Бірукоў, М.Меляшкоў, З.Пятрова, А.Сіманькоў, А.Іванова. Завяршыў сустрэчу прагляд дакументальнай стужкі “Гэта мы”, прысвечанай А.Куляшову.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *