Памятные и юбилейные даты июля

4 июля в Брылевской сельской библиотеке прошёл литературный час «Рыцарь воздуха и пера», посвящённый 120-летию со дня рождения известного французского писателя Антуана де Сент-Экзюпери. Библиотекарь Юлия Яцкова рассказала о жизни писателя, чьё творчество всегда утверждало гуманизм и обращалось к высоким человеческим чувствам.

К юбилею А. де Сент-Экзюпери библиотекарь подготовила биографический буклет «Родом из детства» и оформила книжную выставку. В исполнении Аллы Яцковой прозвучал фрагмент повести-сказки «Маленький принц», а затем состоялся просмотр мультфильма по мотивам этого произведения.

7 ліпеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная гадзіна “Старонкі маёй напеў”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага паэта Віктара Ракава (родам з в. Целяшы Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобласці). Бібліятэкар расказала аб жыцці паэта, засяродзіла ўвагу прысутных на яго творчасці, галоўнай тэмай якой стала любоў да роднай Магілёўшчыны. Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала інфармацыйны буклет і аформіла кніжную выставу, дзе агульную цікавасць выклікаў зборнік паэзіі “І сноп, і птах, і я…” з аўтографам В.Ракава. Некалькі вершаў юбіляра прагучалі ў выкананні Дар’і Мусіячынай і Ліліі Поршневай.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры кампазітар Мікалай Яцкоў да юбілею В.А.Ракава падрыхтаваў тры песні на яго вершы – “Дарога да дому”, “Неданошаная кашуля” і “Скачуць ножкі босыя…”, якія і прагучалі ў аўтарскім выкананні.

9 ліпеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла літаратурна-музычная гадзіна “Позіркам сэрца”, прысвечаная 55-годдзю з дня нараджэння вядомай беларускай пісьменніцы Людмілы Рублеўскай. Бібліятэкар Юлія Яцкова пагартала старонкі біяграфіі пісьменніцы і падкрэсліла, што яе літаратурная творчасць, прасякнутая гістарычным мінулым, фантастыкай і казачнымі ўяўленнямі. Да юбілею Л.Рублеўскай быў падрыхтаваны інфармацыйны буклет і аформлена кніжная выстава. Урыўкі з яе некаторых кніг прагучалі ў выкананні Ліліі Поршневай і Аліны Куляшовай.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры кампазітар Мікалай Яцкоў расказаў аб сваіх сяброўскіх сустрэчах з Людмілай Іванаўнай, аб сумеснай працы над песняй “Асенні раманс” і прапанаваў паслухаць гэты твор.

11 ліпеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна “Хараство жыцця і слова”, прысвечаная 115-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Пятра Глебкі. Бібліятэкар Юлія Яцкова распавяла пра жыццё паэты і яго творчасць, якая ўнесла новыя і непаўторныя адценні ў беларускую літаратуру.  З вялікай пашанай мы ставімся і да навуковай дзейнасці акадэміка Глебкі ў галіне мовазнаўства, этнаграфіі і фалькларыстыкі.

Прысутныя знаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, гарталі выданні, чыталі вершы юбіляра і з задавальненнем паглядзелі відэафільм “Гаючыя ўласцівасці кнігі” – пра ўнікальную бібліятэку Пятра Глебкі.

15 ліпеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна “Калі верш аплачваецца лёсам”, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццё паэта, пра яго творчыя набыткі, якія паднялі ўзровень маладой беларускай літаратуры 1920-х гг. на новую, нязведаную вышыню. Да юбілею бібліятэкар падрыхтавала біяграфічнае даследванне “Пясняр шыпшынавай краіны” і аформіла кніжную выставу. Вершы У.Дубоўкі прагучалі ў выкананні чытачкі бібліятэкі Ірыны Дудар. Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў спыніўся на трагічных старонках лёсу Уладзіміра Дубоўкі, які 27 гадоў знаходзіўся ў сталінскім ГУЛАГу і з-за гэтага не змог быць на радзіме і ўдзельнічаць у беларускім літаратурным жыцці. Завяршылася сустрэча праглядам відэафільма “Чорны чалавек Уладзіміра Дубоўкі”.

18 ліпеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася гадзіна гісторыі “Славутая старонка беларускай гісторыі”, прысвечаная 610-й гадавіне Грунвальдскай бітвы. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра гэту гістарычную падзею, якая адбылася 15 ліпеня 1410 года, і была адной з найбуйнейшых бітваў сярэднявечнай Еўропы і адной з найважнейшых перамог у гісторыі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы.

Чытачы бібліятэкі пазнаёміліся з кніжнай выставай, якую ўпрыгожыў часопіс “Беларусь” з артыкулам пра Грунвальдскую бітву вядомага беларускага пісьменніка і гісторыка Уладзіміра Арлова і ягоным аўтографам чытачам Брылёўскай бібліятэкі.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў расказаў пра нашых аднавяскоўцаў Грушэцкіх, чый продак Мацей геройскі ўдзельнічаў у Грунвальскай бітве, атрымаўшы ад караля Уладзіслава Ягайлы за свой подзвіг шляхецтва, надзел зямлі з вёскамі Вялікія і Малыя Грушкі і прозвішча Грушэцкі.

Завяршыў сустрэчу прагляд відэафільма “Грунвальдская бітва”.

25 ліпеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная гадзіна “Я спяшу на наш вясковы ўзгорак…”, прысвечаная 85-годдзю з дня нараджэння выдатнага паэта, вучонага і педагога Уладзіміра Фаміна. Бібліятэкар Юлія Яцкова расказала пра жыццёвы шлях паэта, які пачаўся 20 мая 1935 г. у в.Старынка Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці, і пра творчыя набыткі Уладзіміра Фаміна, шматграннасць таленту якога дазволіла пакінуць адметны след у паэзіі, прозе, журналістыцы, філасофіі і педагогіцы. У нашага земляка былі вялікія планы на будучыню – да выдання рыхтаваліся новыя кнігі, была амаль завершана доктарская дысертацыя – але трагічная смерць у аўтакатастрофе 14 кастрычніка 1994 г. не дазволіла ажыццявіцца задуманаму.

Прысутныя пазнаёміліся з падрыхтаванай кніжнай выставай, якую ўпрыгожыў зборнік вершаў У.Фаміна “Падслухаў сэрца” з аўтографам паэта.

Дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры Мікалай Яцкоў падзяліўся ўспамінамі пра вучобу ў Мінскім інстытуце культуры, калі дэканам бібліятэчнага факультэта працаваў Уладзімір Аўрамавіч Фамін, і прапанаваў паслухаць свае песні “Белы дожджык” і “Рукі маці” на вершы гэтага цікавага паэта. І над сцішаным бібліятэчным пакоем узляцела выразна-шчымлівае:

І сягоння, калі смутак горкі
Ці бяда мне сэрца скалане,
Я спяшу на наш вясковы ўзгорак —
Да матулі роднай, як раней...

Гучалі песні, чыталіся вершы і вялася размова пра тое, што магілёўская зямля вельмі багатая на таленты.

29 ліпеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы прайшла гадзіна літаратурнага партрэта “Запрашаю ўсміхнуцца”, прысвечаная 70-годдзю з дня нараджэння вядомага беларускага пісьменніка Міхася Слівы. Бібліятэкар Юлія Яцкова адзначыла, што Міхась Сліва (Міхась Мітрафанавіч Кавалёў) належыць да той нешматлікай кагорты беларускіх пісьменнікаў, якія праявілі свой талент у жанры сатыры і гумару. І менавіта да гэтага жанру вельмі прыхільна ставяцца чытачы.

Да юбілею пісьменніка бібліятэкар падрыхтавала інфармацыйна-біяграфічны буклет і аформіла кніжную выставу. У выкананні чытача бібліятэкі Уладзіміра Сідарава прагучалі мініяцюры Міхася Слівы. А ў агульнай размове ўсе згадзіліся з тым, што гумарыстычныя і сатырычныя моманты нашага жыцця абявязкова павінны знаходзіць сваё адлюстраванне ў таленавітых творах нашых беларускіх пісьменнікаў.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *