In

Літаратурная вечарына “Жыве яго слова”

24 лютага ў Брылеўскай сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная вечарына “Жыве яго слова”, прысвечаная 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Гарэцкага. Бібліятэкар з дапамогай відэапрэзентацыі расказала пра жыццё, творчасць і трагічны лёс Максіма Іванавіча Гарэцкага, пра яго выключна адметнае месца ў беларускай літаратуры, правяла агляд кніжнай выстаўкі “Жыве яго слова”. Затым чытачы бібліятэкі прачыталі ўрыўкі з твораў нашага славутага земляка, а дырэктар Брылёўскага сельскага Дома культуры прапанаваў аздобіць вечарыну тэлефоннай размовай з пляменнікам Максіма Іванавіча – акадэмікам Акадэміі навук Рэспублікі Беларусь Радзімам Гаўрылавічам Гарэцкім. Прысутныя пачулі ўсхваляваны голас Радзіма Гарэцкага, які паведаміў пра малавядомыя факты з жыцця свайго славутага дзядзькі, падкрэсліў яго вялікую ролю ў станаўленні незалежнай беларускай дзяржавы і падзякваў усім прысутным за шанаванне памяці Максіма Гарэцкага.

Вам может также понравиться...

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *