Каб ведаць свае карані

4 студзеня ў Брылёўскай сельскай бібліятэцы адбылася гісторыка-краязнаўчая гадзіна “Каб ведаць свае карані”, прысвечаная гісторыі Брылёўскага краю. З гэтай нагоды быў падрыхтаваны радавод вядомага брылёўскага роду Багданавых. Дырэктар СДК Мікалай Яцкоў распавёў пра стварэнне радаводу, які пачынаецца з першай паловы ХІХ стагоддзя ад Якава Васільевіча Багданава. Сёння толькі прамых нашчадкаў гэтага родаўзначальніка налічваецца 77 чалавек.

На сустрэчы прысутнічалі дзве прапрапраўнучкі Якава Васільевіча Багданава – Валерыя Мураўёва і Дар’я Лыськова. Яны з вялікай цікавасцю азнаёміліся з радаводам, атрымалі па экзэмпляру гэтага гістарычнага дакумента і паабяцалі, што з цягам часу будуць працягваць працу над ім і ўносіць новыя звесткі і змены.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *