Літаратурна-музычная кампазіцыя

24 мая ў Брылёўскай сельская бібліятэцы адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Мелодыя душы”, прысвечаная 80-годдзю вядомага беларускага паэта Уладзіміра Карызны. Бібліятэкар з дапамогай відэапрэзентацыі расказала пра жыццёвы і творчы шлях юбіляра, пра адметныя асаблівасці паэзіі Уладзіміра Іванавіча, якая вызначаецца глыбокім лірызмам і меладычнасцю. Быў зроблены агляд падрыхтаванай кніжнай выстаўкі, упрыгожанай старымі рэчамі сялянскага побыту з музейнай калекцыі Брылёўскага сельскага Дома культуры.

Удзельнікі мастацкай самадзейнасці Брылёўскага СДК А.Дайнека, П.Дайнека, А. Шыпіцын, А.Сіманькоў, Л.Поршнева, А.Іванова і А.Дубавая прачыталі вершы Уладзіміра Карызны. Дырэктар Брылёўскага СДК М.Яцкоў адзначыў, што У.Карызна з’яўляецца аўтарам слоў больш за 200 песен. Пісаць песенныя вершы дадзена не кожнаму паэту, таму паэзія Карызны з’яўляецца ўнікальным ўнёскам у скарбонку беларускай нацыянальнай песеннай культуры.  Карыстаючыся нагодай, М.Яцкоў прадставіў прысутным свае дзве песні на вершы юбіляра – “Прывітальная” і “За гаем”. Напрыканцы ўсе прысутныя з задавальненнем праспявалі Гімн Рэспублікі Беларусь, аўтарам слоў якога з’яўляецца Уладзімір Карызна.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *