Літаратурная гадзіна «Яго называлі беларускім Жуль Вернам»

12 мая ў Брылёўская сельскай бібліятэцы адбылася літаратурная гадзіна «Яго называлі беларускім Жуль Вернам», прысвечаная 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра. Бібліятэкар зрабіла агляд жыцця і творчай дзейнасці пачынальніка беларускай дзіцячай літаратуры і пазнаёміла прысутных з кніжнай выставай «Пісьменнік з крылатай фантазіяй». Падрыхтаваная відэепрэзентацыя раскрыла асобу гэтага таленавітага чалавека і паказала, як школьны настаўнік гісторыі і геаграфіі Іван Міхайлавіч Фёдараў зрабіўся шырока вядомым пісьменнікам Янкам Маўрам. Чытачы бібліятэкі П.Дайнека, А.Сіманькоў, А.Пухаленка, Л.Поршнева, У.Сідараў, А. Кавалёва, А.Шыпіцын, А.Дубавая, Д.Марозаў і А.Іванова прачыталі ўрыўкі з вядомых твораў Я.Маўра «Палескія рабінзоны», «У краіне райскай птушкі», «Амок» і «Сын вады». Дырэктар Брылеўскага сельскага Дома культуры М.Яцкоў расказаў аб шматгадовым сяброўстве Янкі Маўра з Якубам Коласам, аб тым, як яны сталі сваякамі, калі дачка Маўра Наталля пайшла замуж за сына Коласа Міхася. У гэтай сувязі М.Яцкоў прыгадаў сваё знаёмства і сустрэчы з унучкай Маўра і Коласа Марыяй Міхайлаўнай Міцкевіч, якая вельмі шмат робіць дзеля ўшанавання памяці сваіх знакамітых дзядоў. Напрыканцы ўсе прысутныя прынялі ўдзел у віктарыне, прысвечанай жыццю і творчасці Янкі Маўра.

Читайте также:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *