Жуковіч Васіль

Жуковіч Васіль Аляксеевіч

Нарадзіўся 21 верасня 1939 года, в. Забалацце, Камянецкі раён Брэсцкай вобласці.

Беларускі паэт, празаік, эсэіст, перакладчык і журналіст. Паэт шырокага дыяпазону. Піша лірычныя, публіцыстычныя і жартоўныя вершы, байкі і прытчы, эпіграмы, вершы і прозу для дзяцей. Вершы Васіля Жуковіча перакладзены на рускую, украінскую, літоўскую і польскую мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, а таксама таварыства “Беларусь – Украіна”.

Жуковіч, Васіль [Вершы. Загадкі] // Беларуская дзіцячая літаратура : хрэстаматыя : вучэбны дапаможнік для навучэнцаў педагагічных каледжаў і вучылішчаў / Складальнікі : М.Б.Яфімава, В.М.Ляшук. – 2-е выданне., перапрац. і дап. – Мінск, 2003. – С. 245 – 251.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай сельскай бібліятэкі – маё шанаванне і пажаданне радасці. 2018”.

Жуковіч, Васіль. Гуканне вясны : вершы, казкі, загадкі : для малодшага школьнага ўзросту / Васіль Жуковіч. – Мінск : Юнацтва, 1992. – 95 с. : іл.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі. Радуюся, што вы ёсць! Гукайма лепшую долю нашай бацькаўшчыны! 2018”.

Аўтар расказвае пра клопаты, захапленні і гульні дзяцей. Яны вучацца ў школе, сябруюць, дапамагаюць старэйшым, цікавяцца народнымі святамі. З цікавасцю школьнікі прачытаюць вясёлыя вершы, пацешкі, скорагаворкі, небыліцы, казкі і загадкі.

Жуковіч, Васіль. Радзіме [Тэкст] : [верш] / Васіль Зуёнак // Дзень міру : вершы беларускіх паэтаў. – Мінск, 1986 – С 155.

Тэкст аўтографа: “Дзіўлюся з казачных прастораў тваёй свяшчэннае зямлі. 22.03.2018”.

Жуковіч, .Васіль. Слова Іосіфа Камінскага [Тэкст] : верш // Слухайце – Хатынь!… : [зборнік вершаў] / укладальнік. А. Бачыла ; мастак М. Купава. – Мінск, 1975 . – С. 134. – На бел. і рус. мовах.

Тэкст аўтографа: “Паклон чытачам Брылёўскай бібліятэкі. 2018.”.

Верш аб трагедыі жыхароў беларускай вёскі Хатынь, якія жывымі былі спаленыя фашыстамі ў сакавіку 1943 года.

Адзіны дарослы сведка хатынскай трагедыі – 56-гадовы вясковы каваль Іосіф Камінскі, абгарэлы, паранены, апрытомнеў позна ноччу, калі фашыстаў ужо не было ў вёсцы. Яму давялося перажыць яшчэ адзін цяжкі ўдар: сярод трупаў аднавяскоўцаў ён знайшоў свайго параненага сына. Хлопчык быў смяротна паранены ў жывот, атрымаў моцныя апёкі. Ён памёр на руках у бацькі. Гэты трагічны момант з жыцця Іосіфа Камінскага пакладзены ў аснову стварэння адзінай скульптуры мемарыяльнага комплексу “Хатынь” – “Няскораны чалавек”.

Жуковіч, Васіль. Як адна вясна… [Тэкст] : аповесць [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту]  / Васіль Жуковіч ; [мастак В. Бароўка]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 269, [1] c. : іл.

Тэкст аўтографа: “Дарагім магчымым маім чытачам Брылёўскай бібліятэкі ды іх сябрам, а галоўнае – вернікам гэтага храмчыка – маё шанаванне!. Сакавік (4). З’езд СБП 2017”.

Мама… нават самыя ўзнёслыя і самыя дакладныя словы не могуць выказаць ўсёй паўнаты пачуццяў, якія абуджае ў табе найраднейшы вобраз. Хто сагрэў цябе сваім сэрцам? Мама. Хто адкрыў табе свет, поўны хараства і таямніц? Мама. То яшчэ ўмее так, як яна, ціха тужыць у адзіноце, чакаючы дзяцей, радавацца ім, аддаваць апошняе, дараваць за няўвагу?… І як бы ні пасталеў чалавек, і як бы далёка ні адышоў ад родных мясцін, яна застаецца тою ж матуляю – добрай, чулаю, ласкаваю. Не выпадкова галоўнаму герою гэтай аповесці ўсе ягоныя гады, пакуль жыла маці, хаця былі і цяжкасці, трывогі і нястачы, уяўляюцца як адна вясна.