Жук Алесь (Аляксандр)

Жук Алесь (Аляксандр) Аляксандравіч

Нарадзіўся 1 красавіка 1947 года, в. Клешаў, Слуцкі раён, Мінская вобласць.

Беларускі пісьменнік, перакладчык, дзіцячы пісьменнік, сцэнарыст, драматург, рэдактар.

Творы вызначаюцца тэматычнай разнастайнасцю, грунтуюцца на філасофскай і эстэтычнай аснове і з’яўляюцца роздумамі над жыццём, пісьменніка цікавіць прырода чалавечага шчасця, жыццёвыя праблемы і іх пераадоленне, асэнсаванне чалавекам самога сябе, адносіны да працы, да прыроды.

Сябра Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1973 году.

Прызнанне:

– Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамолу Беларусі (1978) за кнігу “Зоркі над палігонам”;

– Літаратурная прэміі імя І. Мележа (1982) за кнігу “Паўстанак вяртання”;

–  Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь імя Якуба Коласа (1992) за кнігу “Праклятая любоў”;

–  Узнагароджаны ордэнам “Знак Пашаны”, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савету БССР.

Жук, Алесь. Вечаровае сонца [Тэкст] : выбранае / Алесь Жук. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. – 429, [3 с], 1 л. портр.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі з пажаданнямі здароўя, шчасця, удачы, і няхай Бог будзе з Вамі. 04.03.2017 г.”.

У кнігу ўвайшлі аповесць “Праклятая любоў” і  апавяданнi “Сны пра маму”, “Партызан”, “Душа над чыстым полем”.

У aпoвecцi “Пpaклятaя любoў” выяўляeццa пaглыблeнae caцыяльнa-фiлacoфcкae i мapaльнa-этычнae acэнcaвaннe гicтopыi бeлapycкaй вёcкi, лёcy чaлaвeкa нa зямлi. Tyт з вышынi cyчacнaгa дня pacкpытa cyтнacць i пpaўдa дaвaeннaгa чacy, дoбpa пaкaзaнa, як жopcткi дaвaeнны чac пaзбaўляў вёcкy гacпaдapa, лaмaў ягo пcixaлoгiю, кaлeчыў людcкiя лёcы. Яну Куляшу, герою аповесці, ішоў шосты дзясятак, калі ён палюбіў Галіну Русакевіч, якая вярнулася з Поўначы, туды калісьці выслалі яе сям’ю. Гэта пачуццё прымусіла Яна азірнуцца на пражытыя гады, задумацца аб жыцці, аб чалавечым шчасце, пра лёс свайго пакалення на роднай зямлі.

Пicьмeннiк выклiкae нac дa фiлacoфcкaгa poздyмy пpa дpaмy чaлaвeчaй любoвi дa зямлi, пpa тoe, y чым cэнc cялянcкaй пpaцы, штo тaкoe нecвaбoдa i зямнoe шчacцe.

Жук, Алесь. Паўстанак вяртання [Тэкст] : апавяданні, аповесці / Алесь Жук. –  Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 496 с. – (Бібліятэка беларускай прозы).

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі з найлепшымі пажаданнямі. 01.XII.2016 г.”.

У кнігу ўвайшлі лепшыя творы пра гераічную барацьбу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аповесці і апавяданні, прысвечаныя тэме сучаснасці, кахання, маральнага і грамадзянскага выхавання і станаўлення характару савецкага чалавека.