Вярцінскі Анатоль

Вярцінскі Анатоль Ільіч

Нарадзіўся 18 лістапада 1931 года, в. Дзямешкава, Лепельскі раён, Віцебская вобласць.

Беларускі савецкі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.

Прызнанне:

– Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР за кнігу “Нью-Ёркская сірэна” (1988);

Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” (2010);

– Медаль 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі (2019).

Вертинский, Анатоль. Рассказ накануне лета /Анатоль Вертинский // Извечной песни голоса : белорусская лирика / составитель и переводчик И. Василевский. –  Минск : Мастацкая літаратура, 1980. – С. 52.

Тэкст аўтографа: “Шаноўным чытачам і супрацоўнікам Брылеўскай бібліятэкі – мае найлепшыя пажаданні! Дабра і поспехаў!. 06.06.18.”.

Вярцінскі, Анатоль. [Вершы] [Тэкст] / Анатоль Вярцінскі // Дзень паэзіі. – Мінск, 1966. – С 50 – 51.

Тэкст аўтографа: “Выказваю самыя пажаданні супрацоўнікам і чытачам Брылёўскай бібліятэкі. 15.03.2017”.

Вярцінскі, А. Вечны сон, вечны звон : Хатынскі трыпціх // Слухайце – Хатынь!… : [зборнік вершаў] / укладальнік. А. Бачыла ; мастак М. Купава. – Мінск, 1975 . – С. 81. – На бел. і рус. мовах.

Тэкст аўтографа: “Вітаю вас, паважаныя чытачы Брылёўскай бібліятэкі. Дабра Вам!. 06.01.19”.

Верш аб трагедыі жыхароў беларускай вёскі Хатынь, якія жывымі былі спаленыя фашыстамі ў сакавіку 1943 года.

Вярцінскі, Анатоль. Дзякуй, вялікі, дзякуй ! [Тэкст] : п’есы : [для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту] / Анатоль Вярцінскі // Дзень паэзіі. – Мінск : Юнацтва, 1983. – 100, [2] с. : іл.   

Тэкст аўтографа: “Супрацоўнікам і чытачам Брылёўскай бібліятэкі – мае самыя сардэчныя пажаданні. 15.03.17”.

У кнігу ўвайшлі тры п’есы: “Гефест – друг Праметэя”, “Дзякуй, вялікі дзякуй!”, “Скажы сваё імя, салдат”. Першая з іх уводзіць чытача ў свет антычнай міфалогіі, другая напісана па матывах беларускіх народных казак і расказвае аб складанасці ўзаемаадносін паміж людзьмі, аб чалавечай дабраце. У трэцяй п’есе ў паэтычна-казачнай форме вырашаецца тэма гераічнага подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Вярцінскі, Анатоль. Іх апошняя воля [Тэкст] : [верш] / Анатоль Вярцінскі // Дзень міру : вершы беларускіх паэтаў. – Мінск, 1986. – С. 99.  

Тэкст аўтографа: “Адзін аднаго беражыце, дружыце адзін з адным… 22.03.2018 г.”.

Вярцінскі, Анатоль. Паэзія зялёнага лесу [Тэкст] / Анатоль Вярцінскі // Дзень паэзіі. – Мінск, 1965. – С 74.

Тэкст аўтографа: “Вітаю чытачоў Брылёўскай бібліятэкі. 15.09.2017”.

Вярцінскі, Анатоль. Святло зямное [Тэкст] : выбраныя  вершы, паэмы / Анатоль Вярцінскі.  – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. – 430 c., 1 л. партр.

Тэкст аўтографа: “Супрацоўнікам і чытачам Брылёўскай бібліятэкі – мае самыя сардэчныя пажаданні. 02.12.16”.

Паэзіі Анатоля Вярцінскага характэрна паглыбленая ўвага да духоўнага свету сучасніка, імкненне па-філасофску асэнсаваць складаныя з’явы жыцця. У зборнік увайшлі лепшыя творы паэта з кніг “Песня пра хлеб”, “Чалавечы знак”, “З’яўленне”, “Ветрана”.

Вярцінскі, Анатоль. Час першых зорак  [Тэкст] : вершы / Анатоль Вярцінскі. – Мн. : Мастацкая лiтаратура, 1976. – 111 с.

Тэкст аўтографа: “Супрацоўнікам і чатачам Магілёўскай раённай ЦБС з самымі добрымі пажаданнямі і сярдэчнай падзякай за ўвагу да маёй паэзіі!. 27.09.2016 г.”.