Васючэнка Пятро

 Васючэнка Пятро Васільевіч

Нарадзіўся 15 лютага 1959 года, Полацк – 25 жніўня 2019, Мінск.

Беларускі літаратуразнаўца, крытык, празаік, драматург, эсэіст, казачнік і аўтар фэнтэзі. Сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Прызнанне:

– Лаўрэат прэміі Таварыства вольных літаратараў “Гліняны Вялес” (2003);

– Уваходзіў у літаратурнае згуртаваньне “Тутэйшыя”.

Васючэнка, Пятро. Новы калабок : п’еса – казка / Пятро Васючэнка // Беларуская дзіцячая літаратура : хрэстаматыя : вучэб. дапаможнік для навучэнцаў педагагічных каледжаў і вучылішчаў / Складальнікі : М. Б. Яфімава, В. М. Ляшук. – 2-е выданне., перапрац. і дап. – Мінск, 2003. – С. 123.

Тэкст аўтографа: “Добрай чытанкі”.

Няма дзіцяці, які не ведаў бы гэтую старую-старую гісторыю пра калабка… У “Новым калабку” распавядаецца пра калабка “нумар два”, які нарадзіўся вялікім чалавекалюбцам, з мяккай, пяшчотнай душой. А людзіі, лясныя звяры не хочуць яго разумець, ганяюцца за ім і спрабуюць пакаштаваць на зуб. Але, у адрозненне ад вядомага сюжэту, у гэтай казцы ўсё скончыцца шчасліва – і для калабка, і для дзеда з бабай.

Васючэнка, Пятро. Сучасная беларуская драматургія : дапаможнік для настаўнікаў / Пятро Васючэнка . – Мінск : Мастацкая літаратура, 2000. – 156, [2] с.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі – добрай чытанкі! 06.06.18”.