Спрынчан Аксана

Спрынчан Аксана Вадзімаўна

Нарадзілася 23 жніўня 1973 года, г.Лунінец, Брэсцкая вобласць.

Беларуская пісьменніца і паэтка, дырэктарка Паэтычнага тэатра “Арт. С.” (art-s.by), сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Друкавалася ў часопісах: “ARCHE”, “Вясёлка”, “Вожык”, “Дзеяслоў”, “Крыніца”, “Маладосць”, “Нёман”, “Паміж”, “Першацвет”, “Полымя”, “Тэрмапілы”, у газетах: “Голас Радзімы”, “Літаратура і мастацтва”, “Наша Ніва”, “Літаратурная Беларусь”, у калектыўных зборніках і інш. Частка вершаў пакладзена на музыку. Песні на яе вершы выконвае беларускі гурт  “Мерада”. Некаторыя вершы перакладзены на ўкраінскую і сербскую мовы.

Спрынчан,  Аксана. ЖываЯ [Тэкст] : вершы / Аксана Спрынчан ; [дызайнер Р.М.Найдзен]. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 94 с.

Тэкст аўтографа: “Геніяльным чытачам Брылёўскай бібліятэкі – будзьце заўжды такія, як гэтая кніга – жывыЯ. 04.03.2017”.

Аўтар гэтага зборніка вершаў – паэт новай фармацыі. Ставіць пытанні і шукаць адказы на іх – права чытачоў. Як і ў паэта ёсць галоўнае права – ісці ўласным шляхам, спасцігаць вобразы і сімвалы, якія раней яшчэ не былі вядомымі. Спадзяванне на адкрыццё – вось тая акалічнасць, што прыцягвае, магнетызуе, прымушае адкрываць зборнік старонка за старонкай.

Спрынчан,  Аксана. Смачная кніга : вершы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2017. – 71 с.

Тэкст аўтографа: “Цудоўным чытачам Брылёўскай бібліятэкі – няхай вашае жыццё будзе смачным і незвычайна цікавым 06.06.2018”.

Усе вершы ў гэтай кнізе звязаныя са смакатою. Кожны чытач, і маленькі і вялікі, мае магчымасць назбіраць грыбоў на суп гасцям разам з вожыкам, даведацца, якую страву выдра рабіла бабру, чаму морж згубіў голас, хто любіць камароў у шакаладзе, што можа згатаваць мама-беларуска. Усіх чакаюць “Агародная хованка” і “Смачныя загадкі”. Паэтка шчыра ўсім зычыць не толькі “Смачна есці!”, але і “Смачна чытаць!”.

Спрынчан,  Браніслаў. Белорусские месяцы : [верш] / Браніслаў Спрынчан // Дзень паэзіі. – Мінск, 1966. – С. 171.

Тэкст аўтографа: “Шаноўным брылёўскім чытачам – з надзеяй, вераю і любоўю, што яны сваім чытаннем зберагуць кнігу, памяць пра майго дзеда і беларускую літаратуру”.

Аксана Спрынчан – з дынастыі паэтаў. Дзед, Браніслаў Спрынчан, – цэлая эпоха ў літаратуры Беларусі. Пісаў па-руску, шмат перакладаў з беларускай паэзіі. Вадзім Спрынчан, бацька Аксаны, – рэдактар аддзела паэзіі ў часопісе “Полымя”. І дзед, і бацька – паэтытрадыцыяналісты, з багатай шматфарбнасцю вобразаў, чуйныя да метафар, ва ўсе этапы творчасці надзеленыя цягай да развіцця, удасканальвання.