Разанаў Алесь

Разанаў Алесь Сцяпанавіч

Нарадзіўся 5 снежня 1947 года, в. Сялец, Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць.

Беларускі пісьменнік і перакладчык. Вядомы як паэт-наватар, аўтар новых паэтычных форм.

Прызнанне:

– Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Я. Купалы (1990) за кнігу паэзіі ”Вастрыё стралы”;

– Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” (2012) за публікацыю “Столькі і гэтулькі”;

– Лаўрэат літаратурнай прэміi “Гліняны Вялес” (1995) за кнігу вершаў “Паляванне ў райскай даліне”;

– Медаль “100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі”.

Разанаў, Алесь. Немагчымае [Тэкст] : верш / Алесь Разанаў // Дзень паэзіі. – Мінск, 1966.

Тэкст аўтографа: “I немагчымае зрабі! – мой запавет таму, хто чытае гэты верш. 26 верасня 2017”.

Разанаў, Алесь. Шлях – 360 [Тэкст] : паэмы і вершы. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1981 . – 110 с., іл.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай бібліятэкі з найлепшымі зычаннямі.28.07.2017”.