Пятровіч Дзмітрый Леанідавіч
Нарадзіўся 29 красавіка 1971 года, г. Заслаўе, Мінская вобласць.
Беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык, кампазітар. Аўтар пяці кніг паэзіі і прозы, а таксама больш за 100 песень на словы беларускіх паэтаў (у тым ліку і на свае вершы). Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2010). Магістр філалагічных навук (2011).
Прызнанне:
– Рэспубліканская літаратурная прэмія “Залаты Купідон” (2-е месца на конкурсе “Лепшы твор” 2012 года) за кнігу прозы “Белая Жанчына” (2013);
– Ганаровая грамата Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь “За значны асабісты ўклад у развіццё нацыянальнага кнігавыдання” (2017).
Пятровіч, Дзмітрый Анёлы [Тэкст] : аповесці, апавяданні, эсэ / Дзмітрый Пятровіч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2015. – 188, [2] с.
Тэкст аўтографа: “Маім дарагім чытачам і супрацоўнікам Брылёўскай сельскай бібліятэкі з найлепшымі пажаданнямі ад аўтара. Прыемнага чытання!. 1.09.2019. г. Слонім”.
Змест : апавяданні : Анёлы, Ружа, Яніна, Я веру. І вы верце!, Вартоўня, Цана крыві, Мара, Ласкавы падман і інш. ; аповесці: Джэк ; Белая Жанчына ; Эсэ.