Пазнякоў Міхась

Пазнякоў Міхась Паўлавіч

Нарадзіўся 24 студзеня 1951 года; в. Заброддзе, Быхаўскі раён, Магілёўская вобласць

Беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, мовазнавец. Аўтар больш як 50 кніг Многія вершы пакладзены на музыку. Асобныя творы перакладзены на 18 моў свету. З 2009 года сакратар Праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, старшыня яго Мінскага гарадскога аддзялення.

Прызнанне:

– Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Петруся Броўкі ў галіне дзіцячай літаратуры (1996);

– Лаўрэат трох Рэспубліканскіх літаратурных прэмій “Лепшая кніга года”;

– Лаўрэатам прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;

– Лаўрэат прэміі міністра абароны Рэспублікі Беларусь у галіне літаратуры;

– Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі;

– Лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі, намінацыя “Найлепшы твор дзіцячай літаратуры” (2016).

– Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі;

–  Узнагароджаны Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь медалём Ф. Скарыны;

– Член Беларускага Саюза журналістаў;

– Выдатнік друку Беларусі.

Пазнякоў, Міхась. Наталенне Радзімай [Тэкст] : вершы / Міхась Пазнякоў – Мінск : Звязда, 2014. – 269, [1] с. : іл., партр.

Тэкст аўтографа: “Брылёўскай сельскай бібліятэцы ад аўтара – шчасця і любові да Радзімы.01.09.2019 г. г. Слонім”.

Пазнякоў, Міхась. Святое правіла… [Тэкст] : вершы, пародыі, байкі, эпіграмы / Міхась Пазнякоў. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2008. – 270 с.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай сельскай бібліятэкі! Поспехаў, шчасця.01.09.2019 г. г. Слонім”.

У зборнік увайшлі лепшыя творы, напісаныя аўтарам за 15 год плённага труда. У іх – роздум пра час, любоў да Радзімы, да бацькоўскага краю. Асобнымі раздзеламі ў зборніку пададзены пародыі на творы многіх сучасных паэтаў, а таксама байкі, гумарыстычныя вершы, эпіграмы.

Пазнякоў, Міхасью У заапарку [Тэкст] : вершы, скорагаворкі, загадкі : для дзяцей малодшага школьнага ўзросту / Міхась Пазнякоў. – Мінск : Народная асвета, 2013. – 30 с.

Тэкст аўтографа: “Поспехаў, радасці, шчасця, дарагія брылёўцы! 01.09.2019 г. г. Слонім”.