Някляеў Уладзімір

Някляеў Уладзімір Пракопавіч

Нарадзіўся 9 ліпеня 1946 года, Смаргонь, Гродзенская вобласць.

Беларускі паэт, празаік і грамадска-палітычны дзеяч, лаўрэат шэрагу прафесійных і дзяржаўных узнагарод за літаратурную дзейнасць. Намінант на Нобелеўскую прэмію (2011). Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1978), з 1998 па 2001 гг. – старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Прызнанне:

– Ордэн “Знак Пашаны”;

– Лаўрэат усесаюзнай прэміі Ленінскага камсамола (1979) за кнігу “Вынаходцы вятроў” і паэму “Дарога дарог”;

– Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы (1998) за кнігу “Прошча”;

– Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” (2008);

– Лаўрэат Першай прэміі Міжнароднага фестывалю славянскай паэзіі “Спяваючыя пісьмёны” (2009, Расія);

– Лаўрэат міжнароднай прэміі імя Курта Тухольскага (2011, Швецыя);

– Лаўрэат міжнароднай прэміі імя Браніслава Герэмека (2011, Польшча);

– Лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца (2013) за раман “Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без”;

– Лаўрэат міжнароднай прэміі імя Міхая Эменеску (2015, Румынія);

– Лаўрэат прэміі імя Наталлі Арсенневай (2017) за кнігу “Толькі вершы”.

Някляеў, Уладзімір. Знак аховы [Тэкст] : вершы  / Уладзімір Някляеў. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1983. – 94, [1] с.

Тэкст аўтографа: “Брылёўскай сельскай бібліятэцы – ахоўны знак. 06.06.2017 г.”.

Ствараючы новае, ахоўваць тое, што ўжо створана, заваёвана барацьбой і пакутамі, зберагаць жыццё і мір на зямлі, ашчаджаць чалавечае ў чалавеку, шанаваць памяць продкаў і ўсведамляць адказнасць перад нашчадкамі – такі асноўны грамадзянскі напрамак кнігі. У кнігу ўключана таксама паэма “Маланка” – аповесць пра каханне.

Някляеў, Уладзімір. Так [Тэкст] : кніга паэзіі / Уладзімір Някляеў. – Мінск : Выдавец Хурсік, 2004. – 35 с. : іл.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай сельскай бібліятэкі і ўсім магілёўцам з вераю ў тое, што будзе жыць беларускае слова і будзе жыць Беларусь! 04.03.2017 г.”.