Мазго Уладзімір

Мазго Уладзімір Мінавіч

Нарадзіўся 5 сакавіка 1959 года, г.п. Зэльва, Гродзенская вобласць.

Беларускі паэт. Працуе ў розных жанрах. Асобныя творы У. Мазго перакладзены на рускую, англійскую, таджыкскую, чувашскую i іншыя мовы. На многія вершы паэта створана шмат песень беларускімі кампазiтapaмi. Яны гучаць у эфіры, на рэспубліканскіх i міжнародных песенных фестывалях. Многія з іх сталі хітамі ў выкананні Анатоля Ярмоленкі і Алесі, Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча, Якава Навуменкі і Іны Афанасьевай, ансамбляў “Сябры” і “Бяседа ”.

Прызнанне:

– Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ў галіне літаратуры i мастацтва (2005);

– Лаўрэат літаратурных прэмій імя В. Bіткі (2005), “Залаты Купідон” (2008);

– Выдатнік друку Беларусі;

– Ганаровы грамадзянін Зэльвенскага раёна (2008);

– Член Саюза пісьменнікаў Белapyci (з 1984).

Мазго, Уладзімір. Цуда-вуда : вершы, казкі, песні, загадкі [Тэкст] / Уладзімір Мазго ; мастак Таццяна Беразенская. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 142 с. : іл.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай сельскай бібліятэкі з найлепшымі сяброўскімі пажаданнямі”. 1 верасня 2019 г. г. Слонім”.

Вясёлыя і займальныя, дасціпныя і пазнавальныя казкі, вершы, песні, загадкі будуць цікавыя і карысныя не толькі школьнікам, але і бацькам і настаўнікам. Развіваюць не толькі фантазію, але i маўленне.