Ліпскі Уладзімір Сцяпанавіч
Нарадзіўся 6 мая 1940 года, в. Шоўкавічы, Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць.
Беларускі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1979).
Прызнанне:
– Літаратурная прэмія імя Я. Маўра (1993) за кнігі “Вясёлая азбука” і “Падкідыш”;
– Літаратурная прэмія імя В. Віткі (1997) за аповесць “Загадкавы чалавечак”;
– Міжнародная прэмія імя лаўрэата Нобелеўскай прэміі Альберта Швейцара за бескарыслівую дабрачынную міласэрную дзейнасць у духу чалавекалюбства і гуманнасці на карысць беларускіх дзяцей, ахвяр Чарнобыля (1988);
– Дзяржаўная літаратурная прэмія Рэспублікі Беларусь за творы для дзяцей (2001);
– Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспубликі Беларусь (2001) за прыгодніцкую аповесць “Прыгоды Нуліка”;
– Прэмія Міжнароднай асацыяцыі дзіцячых фондаў (2005);
– Ордэн Францыска Скарыны (2007);
– Прэмія імя Аляксандра Грына (2008);
– Ганаровы грамадзянін Калінкавіцкага раёна;
– Лаўрэат прэміі імя Аляксандра Грына (2008).
Ліпскі, Уладзімір. Прыгоды Нуліка [Тэкст] : аповесць-казка для дашкольнікаў і малодшых школьнікаў / Уладзімір Ліпскі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2007. – 67, [3] c. : каляр. іл.
Тэкст аўтографа: “Маім мілым, добрым, дасціпным чытачам Брылёўскай бібліятэкі. Сябруйце з Кнігай, любіце Беларусь, будце вартымі сваіх продкаў. 31.08.2019”.
Аповесць “Прыгоды Нуліка” па выніках ІІ Рэспубліканскага конкурсу на лепшую кнігу года атрымала першае месца ў намінацыі “Дзіцячая літаратура”.
Кніга для юных чытачоў, іх бацькоў, настаўнікаў, выхавальнікаў, усіх тых, хто рыхтуе нашых дзяцей у вялікі свет жыцця.