Кебіч Людміла

Кебіч Людміла Антонаўна

Нарадзілася 17 ліпеня 1951 года ў г.п. Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці.

Паэтэса, празаік, публіцыст, музычны педагог.

Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі. З 2005 года – старшыня Гродзенскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Актыўна супрацоўнічае з беларускімі кампазітарамі ў жанры песні, сама іх выконвае

Прызнанне:

– Лаўрэат прэміі імя А.І.Дубко Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта “За творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” у намінацыі “Пісьменнік года” –  2002 .

Кебіч, Людміла. Рай для адзіноты [Тэкст] : кніга паэзіі / Людміла Кебіч ; [прадмова Р. Казлоўскага ; мастак Я. У. Шэвякоў]. – Мінск : Народная асвета, 2016. – 573, [1] с. : іл.

Тэкст аўтографа: “Чытачам Брылёўскай сельскай бібліятэкі з дабром и найлепшымі пажаданнямі. 31.08.2019 г.”.

Вершы і паэмы кнігі малююць шырокую панараму жыцця лірычнай гераіні, якая ў многім падобная аўтару. Гэты вобраз багаты і шматгранны, ён праходзіць пэўную эвалюцыю ад “простай жанчыны”, маці, грамадзянкі да глыбокага філосафа, патрыёта, чалавека высокай маралі і вялікай моцы духу. Для паэзіі Людмілы Кебіч характэрна выяўленне эмацыянальных уражанняў, эстэтычна афарбаваных роздумаў, пазарацыянальных адчуванняў і памкненняў. Ідэйна-сэнсавымі дамінантамі.