Казько Віктар Апанасавіч
Нарадзіўся 23 красавіка 1940 года, г. Калінкавічы, Гомельская вобласць.
Беларускі празаік. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 1973 года. Піша на беларускай і рускай мовах.
Прызнанне:
– Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола (1977) за кнігу “Добры дзень і бывай”;
– Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі імя Я. Коласа (1982) за аповесць “Суд у Слабадзе”;
– Лаўрэат прэміі “Гліняны Вялес” (2009) за кнігу прозы “Бунт незапатрабаванага праху”;
– Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” (2009);
– Лаўрэат прэміі Ежы Гедройца (2015) за кнігу “Час збіраць косці”.
Казько, Віктар. Судны дзень [Тэкст] : аповесці, апавяданні / Віктар Казько. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1998. – 478 с. – (Проза XX стагоддзя).
Тэкст аўтографа: “Брылёўскай сельскай бібліятэцы – добрых чытачоў. Быць. 04.03.2017 г.”.
У кнігу ўвайшлі аповесці “Суд у Слабадзе”, “Цвіце на Палессі груша”, “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” і апавяданні “Літары на мармуры”, “Нахаў…”, “Сенакос у канцы красавіка”.
Па аповесцях “Суд у Слабадзе”, “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” і апавяданні “Літары на мармуры” зняты кінафільмы. Яны знітаваны адной тэмай – вайна, экалогія, Чарнобыль. Экалогія нашай душы, яе стан, здароўе і хвароба, мінулае і будучае – тое, што цалкам залежыць ад чалавека. Чытач адчуе непакой аўтара за лёс роднай Беларусі, за ўсё жывое на зямлі.